Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Аграрный сезон

Аграрный сезон - 2019

Аграрный сезон - 2018

Аграрный сезон - 2017

Аграрный сезон - 2016


Информация о проводимой работе во время весенне-посевной кампании

План основных мероприятий по идеологическому обеспечению весенне – посевной кампании 2020 года в Березинском районе


У Бярэзінскім раёне пачалася ўборка кукурузы на сілас!

Хто першым запоўніў кармавую траншэю «царыцай палёў»?

Піянерамі ў гэтай справе сталі сёлета корманарыхтоўшчыкі ААТ “Брадзец”, “Пагосцкі”, “Багушэвічы”, “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, “Бярэзінскі”, “Першамайскі”, філіялы «ОМА», «Здравушка–агра», «АграМАЗ», якія на раніцу 7 верасня ўбралі першыя 442 гектары кармавых палеткаў з 7903 запланаваных.

Першая ўраджайнасць парадавала і налічвае 235 цэнтнераў з гектара, што дазволіла шэрагу сельгаспрадпрыемстваў закласці ў яміну першы запас кукурузнага сенажу. Аднак найбольш шчодра ўрадзіла кармавая культура ў філіяле “Ома”, дзе намалацілі на круг 455 цэнтнераў зялёнай масы. Гэта дае падставы спадзявацца ўсім, што кукурузныя палеткі разнастаяць рацыён жывёлы перад зімоўкай і дадуць належную прыбаўку кармоў грамадскаму статку.

Пакуль гаспадаркі раёна маюць на ўмоўную галаву жывёлы 16,5 цэнтнера кармавых адзінак. Значна больш за гэты паказчык назапасілі ўжо аграрыі філіялаў “Ома”, “АграМАЗ” і ААТ “Першамайскі“, аднак расслабляцца яшчэ рана. Таму ў самы бліжэйшы час у раёне распачнецца масавая ўборка кукурузы, якая завершыцца яе абмалотам на збожжа.

У СУП “Здравушка–агра” кукурузай заняты 800 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць амаль 266 цэнтнераў з гектара. Аднак гэта не мяжа, перакананы механізатар Андрэй Чыстап’ян (на здымку). Ён не першы раз рупіцца на ўборцы кукурузы і запэўнівае жывёлаводаў: будзем з кармамі!


Перадавікі жніва

Уладзімір Бінжук з ААТ “Першамайскі” – таксама з разраду “тысячнікаў”. Колькі рэйсаў зрабіў ён па маршруце “поле – зерняток”, цяжка падлічыць. Магутны МАЗ Уладзіміра Уладзіміравіча не ведаў стомы на працягу ўсёй уборкі. Ды і сам вадзіцель чарговую змену завяршаў разам з камбайнерамі познім вечарам. Толькі стома заўсёды саступала месца задаволенасці вынікам сваёй што-дзённай работы. І калі гэты вынік нарэшце перавысіў тысячу тон, за сябра па працы ад душы парадаваліся і яго калегі. Потым было і падзячнае пісьмо раённага выканаўчага камітэта, якое У. Бінжуку ўручылі ва ўрачыстай абстаноўцы на тэрыторыі мехдвара гаспадаркі. Зразумела, у час жніва працуюць людзі не дзеля ўзнагарод, але калі іх самааддача не застаецца па-за ўвагай, гэта таксама натхняе.

Аляксандр Кніга і Віталь Аўсянскі – ветэраны сельскай гаспадаркі і аддалі справе земляробства не адзін дзясятак гадоў. У калектыве ААТ “Брадзец” іх ведаюць як выдатных спецыялістаў, якія ніколі не сядзяць без справы, а калі і бяруцца за яе, то выконваюць даручанае толькі з адзнакай “выдатна”. Не з’яўляецца выключэннем і жніво. Уборачная пара для гэтых людзей – не проста адказны час, а і сапраўднае свята. Асабліва, калі выспеў багаты ўраджай, як сёлета. Як вынік, абодва камбайнеры сёлета ізноў аказаліся на вышыні і намалацілі кожны больш як па тысячы тон зерня.

Гэты здымак быў зроблены ў час ушанавання аднаго з лепшых вадзіцеляў ААТ “Месціна” Міхаіла Гузоўскага. Не толькі кіраўнік гаспадаркі Андрэй Клімянкоў, а і кіраўнік спраў раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Бурцаў і выконваючая абавязкі начальніка райсельгасхарчу Дар’я Аўтуховіч жадалі ў той дзень наваспечанаму вадзіцелю-“тысячніку” новых працоўных поспехаў і дзячылі за старанную працу. А яна і сапраўды старанная, бо дзякуючы намаганням Міхаіла Іосіфавіча і яго калегі Уладзіміра Пархановіча (таксама “тысячніка”) уборка ў гаспадарцы прайшла без прастояў і перабояў. Менавіта гэтыя два вадзіцелі забяспечвалі ўвесь час жніва адвозку збожжа ад камбайнаў. А намалочана яго было амаль 2700 тон. Будзе дарэчы дадаць, што працоўны стаж М. Гузоўскага ў “Месціне” бярэ пачатак з 1985 года, і з таго часу нараканняў на вадзіцеля ніколі не было.


Багушэвіцкія двухтысячнікі

Па выніках сёлетняга жніва ААТ “Багушэвічы” атрымала на круг па 28,7 цэнтнера з гектара. Ураджайнасць, лічы, сярэднераённая. А вось у параўнанні з мінулым годам паказчык у гаспадарцы вырас больш як у два разы (тады было атрымана толькі па 14 цэнтнераў з гектара). Па праве ганарацца ў сельгаспрадпрыемстве не толькі такой істотнай прыбаўкай, але і людзьмі, якія выдатна папрацавалі на ўборцы ўраджаю. А сёлета тут — аж чатыры камбайнавыя экіпажы, якія дасягнулі тысячнага рубяжу і двое вадзіцеляў-двухтысячнікаў! Дададзім, што сёлета ў раёне рубеж у дзве тысячы тон адолелі толькі пяць вадзіцеляў (яшчэ двое з ААТ “Пагосцкі” – Аляксандр Жукоўскі і Канстанцін Жораў, а таксама Васіль Аўтуховіч з ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”).

Прозвішчы багушэвіцкіх лідараў спаборніцтва на адвозцы збажыны не раз гучалі на старонках нашай газеты і ўжо ўзгадваліся ў ліку мінулагодніх тысячнікаў. Гэта Леанід Антаневіч і Аляксандр Крук. Абодва тутэйшыя, мясцовыя. Мала таго – амаль аднагодкі, Леанід старэйшы за свайго сябра толькі на тры гады. А тое, што яны абодва, сапраўды, сябры, а не толькі калегі па працы, таксама добра ўсім вядома: жылі і гадаваліся на адной вуліцы ў Багушэвічах у хатах, што стаяць амаль насупраць адна адной (гэта ўжо значна пазней Аляксандр перабраўся на другі канец вёскі, атрымаўшы ад гаспадаркі новы дом).

Па-рознаму, праўда, склаўся лёс мужчын. У Л. Антаневіча стаж работы ў роднай гаспадарцы намнога большы. А вось А. Крук, перш чым асесці на малой радзіме, спачатку пабываў у Расіі і там правёў частку жыцця. Якім чынам аказаўся там? Дык “куды іголка, туды і нітка”, за жонкай услед адправіўся: яна родам з Сызрані. Цікавая і тая акалічнасць, што з ёй Аляксандр пазнаёміўся ў… Германіі, у воінскай часці, дзе праходзіў спачатку тэрміновую, а затым і звыштэрміновую службу.

Сёння абодва мужчыны заняты рамонтам аўтамабіляў: давялося тым няпроста ў цяжкія дні жніва, бо на адвозцы збожжа ў гаспадарцы было задзейнічана ўсяго чатыры адзінкі тэхнікі, у ліку якіх былі яшчэ прыцягнуты з аўтапарка МАЗ і свой трактар з прычэпам. Наколькі прадукцыйна папрацавалі Леанід і Аляксандр, гавораць лічбы. Валавы збор зерня ў “Багушэвічах” сёлета склаў 4661 тону. Калі ўлічыць, што кожны з іх перавёз больш як па 2000 тон, можна зразумець, што ўвесь цяжар работы ляжаў менавіта на іх плячах.

— З гэтага аб’ёму неабходна адмінусаваць тон 700, — расказваюць вадзіцелі. – Менавіта столькі мы перавезлі да пачатку жніва рапсу. Сёлета яго ўраджайнасць таксама была някепскай у параўнанні з мінулагодняй – 15 цэнтнераў з гектара.

Як прызнаюцца мужчыны, у іх працоўным саперніцтве адзінаборства з мэтай даказаць сваё лідарства не было. Кожны займаўся сваёй справай сумленна і адказна, каб не тармазіць ход уборкі і не быць прычынай вымушаных прастояў. Ды і калі бачыш багаты ўраджай і руплівасць сяброў, то і працуецца па-іншаму, з большай радасцю.

Калі я папрасіў ахарактарызаваць Л. Антаневіча і А. Крука дырэктара ААТ “Багушэвічы” Анатоля Толкача, той адзначыў, што абодва для яго раўнацэнна важныя працаўнікі. А іх характарыстыка змясцілася ў тры ёмістыя словы: старанныя, станоўчыя, адказныя.

Неўзабаве ў гаспадарцы пачнецца ўборка “царыцы палёў”. Да гэтага часу вадзіцелі належным чынам падрыхтуюць свае магутныя МАЗы і ў каторы раз будуць дэманстраваць старанне і адказнасць.


У філіяле «Ома» ўпершыню аж два тысячнікі

Галоўны аграном сельгасфіліяла “Ома” Уладзімір Шагойка віншуе перадавікоў жніва Аляксандра Барысавіча і Аляксандра Міхайлавіча Валасевічаў з поспехам і выказвае падзяку ім за добрасумленную працу. Сёлета па выніках жніва сельгасфіліял “Ома” можа ўпэўнена разлічваць на адно з прызавых месцаў у раённым спаборніцтве: гаспадарка першай завяршыла кампанію, паказаўшы самую вы-сокую ўраджайнасць зерневых — 38,3 цэнтнера з гектара. Па выніках кампаніі тут атрымана 2523 тоны валавога збору збожжа, што амаль на тысячу тон перавышае мінулагодні паказчык. Больш як па 27 цэнтнераў з гектара на круг даў сёлета і рапс. Усё гэта дазволіла камбайнерам гаспадаркі ўпершыню больш як за 15 гадоў выйсці ў лік тысячнікаў. Такіх тут аказалася нават два экіпажы – у складзе Аляксандра Міхайлавіча і Аляксандра Барысавіча Валасевічаў, а таксама Анатоля Драгуна і Мікалая Вашкевіча. На выдатна папрацавалі і астатнія ўдзельнікі жніва, дзякуючы чаму засекі гаспадаркі як ніколі запоўнены золатам бясцэннага збожжа.

Найбольш прадукцыйна гэтым летам шчыраваў сямейны экіпаж цёзкаў — дзядзькі і пляменніка Аляксандраў Валасевічаў. Гэта іх ужо шостае сумеснае жніво. Да таго ж, у зладжаным тандэме іх нярэдка можна ўбачыць у час нарыхтоўкі кармоў і ўборкі кукурузы, калі старэйшы Валасевіч шчыруе за штурвалам камбайна, а малодшы нястомна завіхаецца на сваім “Беларусу”, дастаўляючы зялёную масу да месца захавання. Не прастойвае іх тэхніка і ў іншыя поры года.


На Бярэзіншчыне распачалі ўборку рапсу

Ідзе яна і ў ААТ “Пагосцкі” на полі, размешчаным прама за вёскай Лешніца. Тут рупяцца тры камбайнавыя экіпажы

КЗС-1218 пад кіраўніцтвам Вячаслава Кашлачова, Сяргея Дадонава і Юрыя Гомана. Кожны з іх – спецыяліст высокай кваліфікацыі, які стараннай працай зарабіў сабе аўтарытэт і званне выдатнага камбайнера раёна. Таму і справа ідзе тут зладжана, без аўралаў і паломак. Убраная першая сотня гектараў сведчыць, што сёлетні ўраджай рапсу амаль у 15 цэнтнераў з гектара значна вышэйшы за леташні, калі яго было атрымана па 9,5 цэнтнера на круг. Усяго ж гэтая культура займае ў гаспадарцы 340 гектараў і высаджана таксама на ўчастках каля Вяззя, Журоўкі і Лясковіч.

Не толькі кантраляваць стан тэхнікі, а і цікавіцца ходам работы ўваходзіць у абавязкі галоўнага інжынера ААТ “Пагосцкі” Генадзя Уласаўца (у цэнтры), якога мы сустрэлі разам з Дзянісам Кузьмянковым і Сяргеем Дадонавым З-за частых дажджоў, якіх сёлета было багата, насенне рапсу даволі вільготнае. Таму адразу пасля абмалоту трапляе на зернесушыльны комплекс, што ў в. Вяшэўка, на дапрацоўку.

— Усяго мяркуем атрымаць каля 600-700 тон насення, — зазначае галоўны аграном ААТ “Пагосцкі” Аляксандр Салаўёў. – З іх 90 тон здадзім у якасці дзяржзаказу, астатняе, пасля таго, як пакінем сабе яго частку на насенне і для ўласных патрэб, пусцім у продаж – культура гэта прыбытковая. Налета плануем плошчы пад яе павялічыць да 500 гектараў, сотню з якіх засеем высокапрадукцыйным гібрыдам, які звычайна дае больш за прывычныя 15-20 цэнтнераў з гектара. Сёлетнюю ўборку рапсу пры ўмове, што надвор’е дазволіць, нацэлены завяршыць да канца гэтага тыдня. А затым, дзён праз дзесяць, калі даспее колас, пачнём і жніво. Пакуль што паралельна з уборкай рапсу нашы механізатары заняты на нарыхтоўцы кармоў. Да аналагічнага мінулагодняга перыяду іх назапашана ўжо на 3,3 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы больш.

А да самай адказнай кампаніі ў сельгаспрадпрыемстве ўсё ўжо гатова. І ўмовы працы распрацаваны, і незадзейнічаныя астатнія 6 наяўных зернеўборачных камбайнаў хоць сёння гатовы выйсці ў поле, напагатове сушыльная гаспадарка, ёсць запас паліва, на кожную адзінку тэхнікі падабраны адказныя спецыялісты, гатовы і аўтамабілі для адвозкі збажыны. Дарэчы, пакуль што з гэтай задачай (адвозкай намалочанага насення рапсу) паспяхова спраўляюцца толькі дзве транспартныя адзінкі – два рарытэтныя аўтамабілі ГАЗ-53. Чаму рарытэтныя? Бо яны па-ранейшаму застаюцца ў страі, нягледзячы на свой больш як 30-гадовы тэрмін эксплуатацыі. Каля сарака гадоў складае і стаж кожнага з вадзіцеляў гэтых машын — Міхаіла Салаўя і Міхаіла Курача, якія не прызнаюць аніякай іншай сяброў у належным стане.

Міхаіла Салаўя і Міхаіла Курача аб’ядноўвае не толькі тое, што яны цёзкі, а і вялікі стаж работы вадзіцелямі, і вернасць сваім “газікам”.

Жніўны клін у “Пагосцкім” даволі значны: 2200 гектараў. Прагнозы на сёлетні ўраджай добрыя, па папярэдніх падліках ураджайнасць складзе не менш за 27 цэнтнераў з гектара, што таксама вышэй за мінулагодні паказчык…

Пакуль ішла наша размова з галоўным аграномам гаспадаркі А. Салаўёвым, да ўскрайку рапсавага палетка пачалі набліжацца камбайны. Падыходзім да членаў экіпажа аднаго з іх. Гэта Сяргей Дадонаў і Дзяніс Кузьмянкоў.

— Працуем без прастояў, — расказвае С. Дадонаў. – Праўда, з-за частых дажджоў асобныя нізкія мясціны пераўвільготнены, што стварае дадатковыя цяжкасці. Але пакуль ні разу не загразлі. Добра праяўляе сябе новы памочнік. Мы з ім першы год разам працуем, але агульную мову знайшлі

Не толькі кантраляваць стан тэхнікі, а і цікавіцца ходам работы ўваходзіць у абавязкі галоўнага інжынера ААТ “Пагосцкі” Генадзя Уласаўца (у цэнтры), якога мы сустрэлі разам з Дзянісам Кузьмянковым і Сяргеем Дадонавым

З-за частых дажджоў, якіх сёлета было багата, насенне рапсу даволі вільготнае. Таму адразу пасля абмалоту трапляе на зернесушыльны комплекс, што ў в. Вяшэўка, на дапрацоўку.

— Усяго мяркуем атрымаць каля 600-700 тон насення, — зазначае галоўны аграном ААТ “Пагосцкі” Аляксандр Салаўёў. – З іх 90 тон здадзім у якасці дзяржзаказу, астатняе, пасля таго, як пакінем сабе яго частку на насенне і для ўласных патрэб, пусцім у продаж – культура гэта прыбытковая. Налета плануем плошчы пад яе павялічыць да 500 гектараў, сотню з якіх засеем высокапрадукцыйным гібрыдам, які звычайна дае больш за прывычныя 15-20 цэнтнераў з гектара. Сёлетнюю ўборку рапсу пры ўмове, што надвор’е дазволіць, нацэлены завяршыць да канца гэтага тыдня. А затым, дзён праз дзесяць, калі даспее колас, пачнём і жніво. Пакуль што паралельна з уборкай рапсу нашы механізатары заняты на нарыхтоўцы кармоў. Да аналагічнага мінулагодняга перыяду іх назапашана ўжо на 3,3 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы больш.

А да самай адказнай кампаніі ў сельгаспрадпрыемстве ўсё ўжо гатова. І ўмовы працы распрацаваны, і незадзейнічаныя астатнія 6 наяўных зернеўборачных камбайнаў хоць сёння гатовы выйсці ў поле, напагатове сушыльная гаспадарка,

ёсць запас паліва, на кожную адзінку тэхнікі падабраны адказныя спецыялісты, гатовы і аўтамабілі для адвозкі збажыны. Дарэчы, пакуль што з гэтай задачай (адвозкай намалочанага насення рапсу) паспяхова спраўляюцца толькі дзве транспартныя адзінкі – два рарытэтныя аўтамабілі ГАЗ-53. Чаму рарытэтныя? Бо яны па-ранейшаму застаюцца ў страі, нягледзячы на свой больш як 30-гадовы тэрмін эксплуатацыі. Каля сарака гадоў складае і стаж кожнага з вадзіцеляў гэтых машын — Міхаіла Салаўя і Міхаіла Курача, якія не прызнаюць аніякай іншай тэхнікі, акрамя “газікаў”, і надзейна ўтрымліваюць сваіх “жалезных сяброў” у належным стане.


Корманарыхтоўка ва УП «АграМАЗ»

Ва УП “АграМАЗ” нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу ідзе поўнасцю ў адпаведнасці з распрацаваным напярэдадні кампаніі планам. У работу ўключылася каля 30 работнікаў сельгаспрадпрыемства. Расслабляцца ж няма часу, бо нельга дапускаць, каб травы перастаялі і страцілі сваю каштоўнасць, ды і нарыхтаваць неабходна 16 тысяч тон кармоў, каб мець іх паўтарагадовы запас.

Аляксандр Слабко, Мікалай Каравы і Уладзімір Чысцякоў

У канцы мінулага тыдня, калі мы пабывалі ў гаспадарцы, там на ферме “Казлоў Бераг” ішла закладка чарговай, пятай траншэі сенажу з бабова-злакавых траў. Нарыхтавана ж было каля 5 тысяч тон сакавітага корму, з якіх 4800 – ямныя і 200 тон – у плёнцы. Работа на закладцы траншэі ідзе кругласутачна (на трамбоўцы занята 2 “Амкадоры” і К-700), вядзецца пастаянны кантроль якасці кармоў, сюды раз за разам прыязджаюць гружаныя падвяленай масай МАЗы і трактары. Пасля завяршэння закладкі траншэі на ферме ў Казловым Беразе механізаваны атрад чакаюць у Дулебах і Цярэсіне.

А ў полі тым часам рупяцца корманарыхтоўшчыкі. Скошаную і правяленую масу падбіраюць два камбайны – “Ягуар” і КВК, якія загружаюць чатыры МАЗы і шэсць трактароў. Работа ідзе ўвесь светлавы дзень, а каб яна была без стомы, удзельнікі кампаніі атрымліваюць гарачыя абеды, якія гатуюць повары ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”.

У ліку корманарыхтоўшчыкаў – кіроўца “Ягуара” Аляксандр Слабко, вадзіцель МАЗа-6501 Мікалай Каравы і трактарыст МТЗ-1221 Уладзімір Чысцякоў.

З траў першага ўкосу, а яны сёлета даюць багатую ўраджайнасць, плануюць назапасіць каля 10 тысяч тон кармоў. Астатнюю частку ў роўнай прапорцыі складуць шматгадовыя травы другога і трэцяга ўкосаў, а таксама — аднагадовыя. У дадатак да сенажу, як закладзенага ў траншэі, так і закручанага ў рулоны, на зіму рагулі будуць таксама забяспечаны пад патрэбу сенам і кукурузным сіласам.


На мінулым тыдні ў раёне завяршылася акцыя па ўшанаванні працаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў па выніках сёлетняй пасяўной кампаніі

Яе арганізатарамі сталі райкам прафсаюза работнікаў АПК, раённы камітэт грамадскага аб’яднання «БРСМ» і раённае аб’яднанне прафсаюзаў. У кожнай гаспадарцы адміністрацыя разам з прафсаюзнымі камітэтамі вызначылі лідараў спаборніцтва па сямі асноўных відах работ: унясенне мінеральных удабрэнняў, пагрузка і ўнясенне арганічных угнаенняў, узорванне глебы, падрыхтоўка глебы, сяўба збожжавых і зернебабовых, сяўба кукурузы. У асобных сельгаспрадпрыемствах называліся і спецыялісты некаторых іншых прафесій, бо веснавая сяўба – кампанія, у якой задзейнічаны ўсе без выключэння.

Праведзеная акцыя стала своеасаблівай падзякай вяскоўцам за нястомную працу і была шырокамаштабнай: каштоўнымі падарункамі, якія ўручалі старшыні прафкамаў, былі адзначаны амаль сто чалавек. Некаторыя з іх за час пасяўной паспелі вызначыцца на выкананні некалькіх відаў работ. Фотаздымкі некаторых з іх (у тым ці іншым відзе работ), а таксама спісы ўзнагароджаных лідараў веснавой сяўбы мы друкуем сёння.

10 6 20 41

На пагрузцы арганічных угнаенняў, акрамя Сяргея Аўсянскага з ААТ «Першамайскі», фотаздымак якога змешчаны на першай старонцы чаргована нумара газеты, былі таксама задзейнічаны Аляксандр Ермаловіч, Мікалай Цялюк, Сяргей Катарскі, Аляксандр Умэцкі, Уладзімір Булойчык, Юрый Антаневіч, Яўген Хаткевіч-Ключнік, Сяргей Наскавец, Яўген Гарошка, Віктар Цэдрык.


Унясенне мінеральных удабрэнняў

Прозвішча Уладзіміра Сігаёва не першы год на слыху ў сельгасфіліяле «Здравушка-агра». За яго плячыма — вялікі працоўны стаж механізатара, а адной з галоўных якасцей з’яўляецца стараннасць. Не раз выручала яна гаспадарку. Вось і за час веснавых палявых работ Уладзімір Міхайлавіч за 40 дзён унёс мінеральных угнаенняў на плошчы 3900 гектараў. А гэта адзін з самых вышэйшых паказчыкаў у раёне.

10 6 20 42

На гэтым відзе работ былі задзейнічаны таксама Віталь Абмётка, Алег Шагойка, Міхаіл Самусеў, Віталь Аўсянскі, Васіль Палянскі, Андрэй Піскун, Анатоль Сіняк, Аляксандр Князеў, Дзмітрый Рубацкі, Міхаіл Манкевіч, Уладзімір Чысцякоў, Ігар Старавойтаў, Яўген Цэдрык, Віталь Цэдрык, Іван Ждановіч.


Унясенне арганічных угнаенняў

Аляксандр Ермаловіч з ААТ «Пагосцкі» адносіцца да маладога пакалення пра-цаўнікоў гаспадаркі і годна папоўніў іх рады. За сваю стараннасць ён быў адзначаны і раённым камітэтам ГА «БРСМ». Падобным жа чынам адзначаны і брат Аляксандра — Валерый, які таксама шчыраваў на ўнясенні ўгнаенняў.

10 6 20 43

У ліку перадавікоў — Уладзімір Гамеза, Руслан Захарэўскі, Яўген Запрудскі, Сяргей Міклуш, Мікалай Данільчанка, Уладзімір Гу-левіч, Віталь Філіповіч, Аляксандр Багамаз, Сяргей Ждановіч, Іосіф Бадзін, Ігар Абмётка, Віктар Раманенка, Аляксандр Матусевіч, Уладзімір Лепяшко, Сяргей Лагоўскі, Дзяніс Тарасенка.


Узорванне глебы

Гэты від работ сёння ў пераважнай большасці выконваюць на вялікіх энерганасычаных трактарах, аснашчаных 9-корпуснымі плугамі. Заняты на ўзорванні глебы ў час пасяўной кампаніі быў і механізатар ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс» Васіль Бурко. Вось толькі трактар у яго не такі магутны – МТЗ-1221. Тым не менш, ён за гэты перыяд узараў аж 349 гектараў агрэгатам ППО-4.40. Высокім паказчыкам садзейнічалі стараннасць і вялікі вопыт.

10 6 20 44

За эфектыўнае ўзорванне глебы каштоўнымі падарункамі былі адзначаны Мікалай Жораў, Аляксандр Собаль, Аляксандр Кніга, Мікалай Жукоўскі, Сяргей Лаўцоў, Уладзімір Смольскі, Генадзь Ізнік, Сяргей Лагоўскі, Аляксандр Цюхай, Вячаслаў Паддубскі, Аляксандр Хрэшчановіч, Аляксандр Муха.


Падрыхтоўка глебы

Наперадзе ў Фёдара Лагуцёнка з ААТ «Бярэзінскі», верыцца, яшчэ нямала працоўных поспехаў і перамог. Упэўненыя крокі на гэтым шляху малады мужчына робіць штодзень. Не выключэннем стала і веснавая сяўба, на якой ён адзін на трактары МТЗ-3022 падрыхтаваў амаль тысячу гектараў глебы. Годнай узнагародай за працу стаў каштоўны падарунак ад раённага аб’яднання прафсаюзаў.

10 6 20 45

За працу падарункі атрымалі таксама Андрэй Молчан, Аляксандр Пінчук, Дзмітрый Чэрап, Аляксандр Шмарлоўскі, Генадзь Ізнік.


Сяўба збожжавых і зернебабовых

Апошнім часам гаспадаркі раёна перавагу аддаюць азімай сяўбе збожжавых культур, пакідаючы на вясну меншую плошчу пад яравыя. Аднак і яна іншы раз бывае значнай, усё залежыць ад агульнай пасяўной плошчы той ці іншай гаспадаркі. Так, у ААТ «Багушэвічы» неабходна было засеяць 520 гектараў. Гэтую задачу паспяхова выканаў адзін з лепшых механізатараў — Ігар Кабак. На гэта яму спатрэбілася ўсяго 19 дзён. А па працы – і пашана.

10 6 20 46

На сяўбе яравых культур вызначыліся Канстанцін Прыгоцкі, Аляксандр Хомчанка, Сяргей Аўсянскі, Віталь Лепяшко, Мікалай Жораў, Вячаслаў Кашлачоў, Аляксей Цэдрык, Мікалай Трафімчык, Уладзімір Смольскі.


Сяўба кукурузы

Кукурузе ў ААТ «Уша» здаўна надавалася асаблівая ўвага. Умеюць тут яе вырошчваць, таму штогод яна і дае высокі ўраджай, з’яўляецца важнай састаўляючай у рацыёне кармлення жывёлы. А давяраюць у гаспадарцы такую важную місію, як яе пасадка, самым адказным і правераным справай спецыялістам. У іх ліку — і механізатар Браніслаў Ржэвуцкі, які на сваім трактары МТЗ-82 пасеяў за час кампаніі амаль 480 гектараў «царыцы палёў».

10 6 20 47

У ліку лепшых механізатараў, занятых на сяўбе кукурузы, — Аляксандр Суханаў, Аляксандр Краўцоў, Юрый Гоман, Сяргей Дадонаў, Андрэй Молчан, Уладзімір Гулевіч, Мікалай Прохараў, Віталь Аўсянскі, Дзяніс Тарасенка.

Пратручванне насення

10 6 20 48

У час пасяўной на будучы ўраджай у той ці іншай ступені працуюць усе работнікі сельскагаспадарчага прадпрыемства. Вышэй мы назвалі толькі прозвішчы асноўных удзельнікаў кампаніі – механізатараў. У ходзе акцыі ў асобных гаспадарках за ўклад у агульную скарбонку адзначаліся і спецыялісты іншых катэгорый. У прыватнасці, у УП «АграМАЗ» — палявод Алена Чарнавец. Яна была занята пратручваннем насення. Вынікі яе работы напрамую ўплываюць на будучы ўраджай і яго важкасць.


На розных відах работ

10 6 20 49

У ліку тых, хто на працягу пасяўной кампаніі паспеў папрацаваць на розных відах работ, і механізатар ААТ «Брадзец» Віталь Аўсянскі, які спачатку быў заняты на ўнясенні мінеральных удабрэнняў, а затым – на сяўбе кукурузы.

10 6 20 50

Гэты фотаздымак быў зроблены ў ААТ «Месціна» пасля ўручэння лепшым працаўнікам гаспадаркі падарункаў. На ім, акрамя галоўных герояў пасяўной кампаніі, і арганізатары акцыі

Подведены итоги весенне-посевной кампании-2020

В конце мая поблагодарили механизаторов, водителей, главных агрономов, механиков принимавших активное участие в ходе весенне-полевых работ 2020 года. Поздравить передовиков приехали Председатель Березинского райкома профсоюза работников АПК М.А. Ковзунович, первый секретарь РК ОО «БРСМ» Вергейчик Е.В., председатель районного объединения профсоюзов Токан Е.М., заместитель главного редактора газеты «Березинская панарама» А.Е. Полынский, руководители сельхозпредприятий и председатели первичных профсоюзных организаций

Во время вручения подарков звучали слова искренней благодарности, признательности за добросовестность, старание и трудолюбие. Подарки за трудолюбие, результативность в работе приняли 92 работника из 10 сельскохозяйственных организаций Березинского района, которые были задействованы на внесении минеральных удобрений, погрузке и внесении органических удобрений, вспашке почвы, севе зерновых и зернобобовых культур, севе кукурузы, подготовке почвы, главные агрономы, механики и водители.


Першымі ў Бярэзінскім раёне да корманарыхтоўкі прыступілі сельгасфіліял «Здравушка-агра» і УП «АграМАЗ»

Першымі ў раёне да корманарыхтоўкі прыступілі сельгасфіліял «Здравушка-агра» і УП «АграМАЗ», на рахунку якіх адпаведна 80 і 20 гектараў скошаных траў.

Вынікі работы паплаўчан добра відаць кожнаму, хто праязджае па трасе М-4: у раёне вёскі Костаўшчына паабапал дарогі ляжаць закручаныя ў плёнку першыя рулоны нарыхтаванага для жывёлы корму. Аднак да масавага выхаду ў поле тут яшчэ не прыступілі: канюшына, люцэрна і іншыя шматгадовыя травы толькі-толькі пасля халадоў пачынаюць ісці ў рост, таму неабходна перачакаць некалькі дзён спрыяльнага для росту травы надвор’я і разам з тым не ўпусціць перыяд яе найбольшай каштоўнасці.

Пакуль што ў філіяле на касьбе заняты два КВК, якія забяспечваюць зялёным кормам статак. Яны не толькі ўбіраюць асобныя ўчасткі, а і падкошваюць пашы, рыхтуючы іх да наступнага страўлівання. Сакавітыя кармы ў рацыён жывёлы трапляюць у двух відах у аднолькавай прапорцыі 50 на 50 працэнтаў – свежаскошаная трава і правяленая маса.

Акрамя названых корманарыхтоўчых камбайнаў, якімі нязменна кіруюць механізатары Міхаіл Чыстап’ян і Андрэй Шуранаў, у кампаніі будзе задзейнічана і іншая тэхніка. Тон у рабоце будзе задаваць на трактары МТЗ-3235 з дзевяціметровай касой Генадзь Ізнік. Другой касой (трохметровай) будзе весціся падкошванне травы на «зялёнку».

Да таго ж, тут задзейнічаюць трое грабляў і тры прэс-падборшчыкі, а два «Амкадоры» кругласутачна будуць забяспечваць трамбоўку масы ў сянажных траншэях. Іх у гаспадарцы — 15, палова з якіх (па чатыры – у Паплавах і Новінах) зроблена ў апошнія гады гаспадарчым спосабам. На адвозцы плануецца задзейнічаць 12 адзінак тэхнікі – трактароў і аўтамабіляў. Уся неабходная тэхніка да работы гатова.

Кола працаўнікоў, якія стануць удзельнікамі касавіцы, ужо вызначана.

У іх ліку такія спецыялісты сваёй справы, як Уладзімір Булойчык, Сяргей Буры, Уладзімір Сігаёў, Дзяніс Юшкевіч і многія іншыя.

Ускладзеныя на іх спадзяванні яны апраўдваюць высокай самааддачай у працы веданнем тэхналогіі.

У філіяле сёлета запланавана нарыхтаваць 427 тон сена, 11 тысяч тон сенажу і 17 тысяч тон сіласу. Гэта крыху больш, чым летась. Хаця ў мінулы стойлавы перыяд кармоў тут хапала пад поўную патрэбу. Крыху больш будзе сёлета закладзена сіласу, для нарыхтоўкі якога ў «Здравушцы» пасеяна 1100 гектараў кукурузы.

Як адзначыў намеснік дырэктара сельгасфіліяла «Здравушка-агра» Аляксандр Шыбалка, з першага ўкосу (а гэта 1180 гектараў) тут плануюць закласці палову патрэбнага на сезон сенажу. Вялікія спадзяванні спецыяліст ускладае на аднагадовыя травы і іх ураджайнасць. Па меры таго, як будуць дазваляць магчымасці і вызваляцца плошчы ад пасеваў, яны будуць засявацца пайзай, просам, райграсам аднагадовым, зернебабовымі культурамі. Участак, які яны зоймуць, значны, каля сямісот гектараў.

У планах сельгаспрадпрыемства — набыць у лізінг прэс-абмотчык для захоўвання правяленай масы ва ўпакоўцы. Летась такога корму было нарыхтавана 2300 тон і ён яшчэ раз паказаў сваю высокую якасць. Тым не менш, у любым выпадку пастаўленую на перыяд касавіцы задачу — назапасіць удосталь якасных кармоў — у гаспадарцы павінны выканаць. А тое, што працаваць людзі тут умеюць з поўнай аддачай, праверана не адным годам работы на зямлі.


У філіяле «Здравушка-агра» тон на сяўбе «царыцы палёў» задаюць маладыя механізатары. Яны з перавыкананнем даведзеных штодзённых заданняў рупяцца на розных участках палявых работ.

Каб забяспечыць высокую якасць сяўбы, неабходна добра падрыхтаваць глебу, куды роўнымі радкамі ўслед за сеялкай лягуць зярняткі. Такой важнай работай займаецца ў гэтыя дні Іван Путрык.

— Праедзеш з дыскамі па полі, глеба адразу мяккай становіцца, а гэта важная ўмова для добрага закрыцця насення, — зазначае трактарыст. — Ды толькі гэтай вясной варта рабіць дыскаванне як мага хутчэй, каб захаваць патрэбную вільгаць у глебе.

Гаворыць гэта механізатар з веданнем справы. Іван сёмы год шчыруе на палетках гаспадаркі, не раз яму даводзілася займацца пасяўнымі работамі.

— Працуе заўсёды адказна і без агрэхаў, — гаворыць кіраўнік філіяла Міхаіл Крыцкі. — Не падводзіць у адказны момант і энерганасычаны трактар з дыскамі. Таму няма ні хвіліны прастояў.

— Майму «жалезнаму каню» ўжо 11 гадоў, але па знешнім выглядзе ніколі не скажаш, — расказвае Іван. — А ўсё таму, што машына дагледжана і падрыхтавана ўласнаручна. Ды і гаспадарка не паскупілася і выдаткавала грошы на капітальны рамонт рухавіка, а гэта значыць, што трактару яшчэ знойдзецца справа ў полі.

— Праедзеш з дыскамі па полі, глеба адразу мяккай становіцца, а гэта важная ўмова для добрага закрыцця насення, — зазначае трактарыст Іван Путрык. — Ды толькі гэтай вясной варта рабіць дыскаванне як мага хутчэй, каб захаваць патрэбную вільгаць у глебе Іван Путрык родам з вёскі Новіны, з механізатарскай сям’і, дзе хлапчукоў з маленства прывучалі да працы на зямлі і любові да тэхнікі. Але адкуль усё гэта ўзялося ў маладога сейбіта Сяргея Бурага?

— Я па месцы рэгістрацыі — гарадскі жыхар, а па душы і настроі — вясковы, — гаворыць ён пра сябе. — Мне куды больш падабаецца не мітуслівы горад, а дзядулева ўтульная сядзіба ў Паплавах.

Сяргей скончыў сельскагаспадарчы каледж, атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка і вось ужо трэці год паказвае «клас» мясцовым механізатарам на полі.

— У яго трактар як новы, а ўсё таму, што Сяргей уласнымі рукамі перабраў кожную дэталь і давёў да ладу кожны механізм агрэгата. Рукі ў хлопца і сапраўды залатыя, ды і акуратнасці яму не пазычаць. Вось летась набылі танную сеялку, думалі: хутка выйдзе са строю, а ў яго руках яна не ведае прастояў. Ды і здзіўляюцца мясцовыя механізатары з яго працавітасці: раніцай юнак першым пакідае машынны двор, а ўвечары за ім, апошнім, зачыняе вароты вартаўнік.

— Важна не затрымліваць работу, — кажа Сяргей. — Надвор’е стаіць спрыяльнае, хочацца хутчэй завяршыць сяўбу. Таму працуем да позняга. Хутчэй управімся – пяройдзем на хімпраполку. Палеткі даўно ўжо чакаюць свайго часу.

Напружаны графік ніколькі не палохае маладых механізатараў, бо за сваю працу яны атрымліваюць дастойны заробак, заахвочвае іх старанную працу і кіраўніцтва філіяла, якое абяцае маладым хлебаробам уласнае жыллё.

— Важна не затрымліваць работу, — кажа Сяргей Буры. — Надвор’е стаіць спрыяльнае, хочацца хутчэй завяршыць сяўбу. Таму працуем да позняга. Хутчэй управімся – пяройдзем на хімпраполку. Палеткі даўно ўжо чакаюць свайго часу

— З апошнім пакуль складана, бо жыллё прадастаўляецца толькі жанатым. А як знайсці суджаную, калі ўвесь час заняты ў полі? — жартуюць маладыя механізатары. — Ды і мы, хлопцы пераборлівыя, гультайку ў жонкі не возьмем! Таму пакуль сем’і за-водзіць не спяшаемся.

Згодна з даведзеным раённым заданнем, філіял «Здравушка–агра» павінен да 10 мая пасеяць 1100 гектараў кукурузы, аднак маладыя механізатары маюць намер скончыць гэту работу значна раней. Замест 48 гектараў штодзень яны засейваюць па 70. Аптымальныя тэрміны, дакладнае захаванне тэхналогіі ўсіх відаў палявых работ, спрыяльнае надвор’е і кіпучая энергія маладых абяцаюць гаспадарцы шчодры ўраджай кукурузы, якога з лішкам хопіць, каб накарміць статак жывёлы і зрабіць запас зерня на будучы год.

Чытаць 5083 разоў Апошняя змена 09.09.20

Інфармацыйныя рэсурсы