Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

11.04.2019 08:44

Сітуацыя з пажарамі сухой расліннасці ў раёне

Сітуацыя з пажарамі сухой расліннасці ў раёне

Пачынаючы з 22 сакавіка раённыя ратавальнікі выязджалі на тушэнне пажараў сухой травы – 18 разоў, на гарэнне смецця - 12 разоў. Гэта вельмі шмат для нашага невялікага раёна!

 

 Не зважаючы на ветранае надвор'е, людзі працягваюць выпальваць сухую траву і разводзяць вогнішчы на сваіх участках. "Пік" узгаранняў прыпадае на суботу: менавіта ў выходныя дні дачнікі-менчукі і мясцовыя жыхары асабліва актыўна бяруцца за ўборку сваіх уладанняў. Карціна ўзгаранняў па сельсаветах выглядае так: Каплянецкі – 8 загаранняў, Пагосцкі-3, Паплаўскі-4, Багушэвіцкі-7, Дзмітравіцкі-0, Бярэзінскі-3, У Г. Беразіно-5.

11 адміністрацыйных матэрыялаў ужо складзена ў дачыненні да грамадзян, якія дапусцілі выпальванне сухой расліннасці і спальванне смецця з парушэннямі існуючых нормаў бяспекі. Максімальная сума штрафу пакуль склала 10 базавых велічынь (255 рублёў). Дарэчы, гэта стартавая сума штрафу за выпальванне сухой травы, максімальная-40 БВ (1020 рублёў). За парушэнні нормаў бяспекі пры спальванні смецця прадугледжана адміністрацыйнае спагнанне ў суме да 30 БВ (да 765 рублёў). А нормы гэтыя наступныя: спаліць смецце на асабістым падворку можна толькі ў малаветранае надвор'е, на акапанай тэрыторыі, на адлегласці 10 і больш метраў ад пабудоў, пры наяўнасці вядра вады побач і пад пастаянным кантролем. Штодня ў раёне праходзяць прафілактычныя рэйды, і асабліва актыўна яны будуць праводзіцца ў выхадныя дні. Беражыце сябе і думайце, калі ласка, перад тым, як узяць у рукі запалкі!

Дайнека, інспектар Бярэзінскага РАНС

111 разоў (а)