Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

25.07.2019 08:18

Купіце мабільны тэлефон! - звяртаецца да грамадзян МНС.

Купіце мабільны тэлефон! - звяртаецца да грамадзян МНС.

 

А галоўнае – не курыце ў доме!

Увечары 22 ліпеня ў вёсцы Ільінка Каплянецкага сельскага Савета загарэўся жылы дом. Выклік у службу выратавання паступіў толькі ноччу. На працягу некалькіх гадзін сам гаспадар дома, пенсіянер, назіраў, як гарыць яго жыллё. Мабільнага тэлефона ў яго не было, дом знаходзіўся на ўскраіне вёскі, і прасіць дапамогі, па сутнасці, было няма ў каго…

 

 Толькі ноччу жыхарка суседняй вёскі ўбачыла ўдалечыні дым і выклікала пажарную службу. На той момант дом быў цалкам знішчаны агнём. Сам гаспадар не адмаўляе сваёй віны ў ўзнікненні пажару: прызнае, што напярэдадні выпіваў і курыў у хаце. Балазе, выйшаў потым адпачыць у летняй кухні. У адваротным выпадку яго халатнасць магла б прывесці да сапраўднай трагедыі: у стане сну людзі не адчуваюць паху дыму і гінуць часцей за ўсё ад атручвання чадным газам…

Чарговы раз ратавальнікі нагадваюць: сярод іншых прычын пажараў менавіта неасцярожнасць пры курэнні штогод забірае больш за ўсё чалавечых жыццяў. Адзін з апошніх прыкладаў-гібель жанчыны 11 ліпеня па вуліцы Мінскай у Беразіне. Падумайце лішні раз перад тым, як папаліць у доме або прылегчы адпачыць з цыгарэтай. Ці варта гэтае задавальненне таго, каб згарэць у агні?

Вольга Данейка, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бярэзінскага РАНС

58 разоў (а)