Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

06.09.2019 16:35

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да рэкордных $8,9 млрд

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да рэкордных $8,9 млрд

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня, паводле папярэдніх даных, склалі $8 891 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Гэта новы гістарычны максімум. За жнівень золатавалютныя рэзервы выраслі на $263,1 млн (на 3 працэнты) пасля росту ў ліпені на $337,2 млн (на 4,1 працэнта). У жніўні ўрадам і Нацыянальным банкам Беларусі выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $550 млн.

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у жніўні садзейнічалі купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, павелічэнне кошту манетарнага золата і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.
Крынiца: https://blr.belta.by/economics/view/zolatavaljutnyja-rezervy-belarusi-vyrasli-da-rekordnyh-89-mlrd-81038-2019/

16 разоў (а)