Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

08.10.2019 11:25

ДАІ правядзе акцыю па прафілактыцы траўматызму пешаходаў «Захавай сабе жыццё!»

ДАІ правядзе акцыю па прафілактыцы траўматызму пешаходаў «Захавай сабе жыццё!»
У мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам пешаходаў з 7 па 17 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю “Захавай сабе жыццё!». Мерапрыемства заклікана звярнуць увагу пешаходаў на неабходнасць няўхільнага выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе і абавязковага выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах недастатковай бачнасці.

 

Маршруты патрулявання нарадаў ДПС ДАІ будуць перагледжаны і набліжаны да ўчасткаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных рызыцы здзяйснення наездаў на пешаходаў. Запланавана правядзенне рэйдаў з прыцягненнем супрацоўнікаў усёй міліцыі грамадскай бяспекі па адпрацоўцы ў гадзіны пік і цёмны час сутак аварыйна-небяспечных участкаў і нерэгуляваных пешаходных пераходаў.

Дарожная міліцыя арганізуе шырокую інфармацыйна-тлумачальную працу сярод насельніцтва, у працоўных калектывах, установах адукацыі аб асноўных рызыках і пагрозах бяспекі з улікам сезонных фактараў, неабходнасці выкарыстання ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, мерах засцярогі на пешаходных пераходах і адказнасці за ўчыненыя правапарушэнні.

Акрамя таго, усе аварыйна-небяспечныя ўчасткі будуць абследаваны на прадмет іх асветленасці і наяўнасці неабходных тэхнічных сродкаў арганізацыі руху. У поле зроку супрацоўнікаў будуць не толькі пешаходы-парушальнікі, але і вадзіцелі, якія не выконваюць правілы праезду пешаходнага пераходу.

У студзені - жніўні 2019 года ў рэспубліцы ўзрасла колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў (на 2,1%, з 654 да 668). Параненых стала на 5% больш (з 559 да 587), а колькасць загінулых нязначна знізілася (на 1,8%, з 111 да 109). Смяротныя траўмы 78% загінуўшых у ДТЗ пешаходаў атрымалі ў цёмны час сутак. У верасні гэтага года ў 64 ДТЗ пацярпела 53 і загінула 14 пешаходаў.

44 разоў (а)