Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

23.10.2019 13:57

Пад Барысавам пройдзе фестываль «Бярэзіна-2019»

Пад Барысавам пройдзе фестываль «Бярэзіна-2019»

23 - 24 лістапада пад Барысавам разгорнецца маштабная рэканструкцыя бітвы. Яна адбудзецца ў рамках фестывалю, прысвечанага падзеям вайны 1812 года.

Гэты фестываль з рэканструкцыяй пераправы французскіх войскаў праз Бярэзіну стаў своеасаблівым брэндам Барысаўскага раёна. Паўдзельнічаць у ім прыязджаюць госці і ўніфармісты з розных краін свету.

У гасцей ёсць магчымасць акунуцца ў унікальную атмасферу. І выступіць не толькі ў якасці гледачоў, але і непасрэдных удзельнікаў падзей Айчыннай вайны 1812 года. Яны могуць стаць франтавым хірургам і дастаць кулю з "раны", таксама паспрабаваць сябе ў ролі каваля і выкаваць падкову для каня.

У рэканструкцыі бітвы прымуць удзел ваенна-гістарычныя клубы і аб'яднанні, якія спецыялізуюцца на рэканструкцыі касцюма, зброі, даспехаў і амуніцыі XIX стагоддзя. Яны адновяць момант праследавання рускай арміяй войскаў Напалеона і пераправу праз раку.

Дарэчы, сёлета ўпершыню чакаецца прыезд аркестра з Францыі.

30 разоў (а)