Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

31.10.2019 08:04

Майстар-класы

Майстар-класы

 

У канцы кастрычніка школа лыжкарскага майстэрства Народнага майстра Беларусі па разьбе па дрэве Яўгенія Паўлавіча Осіпава правяла дзень адчыненых дзвярэй. 

Метадыст-майстар дзяржаўнай установы “Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў”, член народнага клуба майстроў, разьбяр правёў майстар-класы па вырабе драўляных лыжак для вучняў 6-7 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Бярэзінская гімназія”. Яўгеній Паўлавіч неабыякава ставіцца да адраджэння народнага рамяства, спазнання яго таямніц, таму і з радасцю падзяліўся з дзецьмі сакрэтамі майстэрства лыжкарства.

Пад час майстар-класа вучні не толькі слухалі цікавы расказ майстра аб матэрыялах, абсталяванні, прыстасаваннях і інструментах, неабходных у лыжкарскім рамястве, не толькі пасіўна назіралі за працэсам вырабу драўляных лыжак, але і самі з задавальненнем уключыліся ў працу. На падрыхтаваную нарыхтоўку дзеці наносілі разметку будучых лыжак, пры дапамозе сякер і нажоў апрацоўвалі контуры лыжак, а стамескамі і клюкарзамі выбіралі ўнутраную паверхню чарпачка.

Удзельнікі майстар-класа пакідалі цэнтр рамёстваў усхваляваныя, з вялікім жаданнем вярнуцца і зноў узяць разец у рукі.

Няхай сабе драўляная лыжка сёння адыгрывае невялікую ўтылітарную ролю, але ж яна радуе нас тым, што рамяство дзядоў нашых захоўваецца.

21 разоў (а)