Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

05.11.2019 15:46

Начальніка УСК па Мінскай вобласці прадставілі ў Мінаблвыканкаме

Начальніка УСК па Мінскай вобласці прадставілі ў Мінаблвыканкаме

Начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці прызначаны генерал-маёр юстыцыі Андрэй Ліс, які да гэтага часу кіраваў упраўленнем па Магілёўскай вобласці. У панядзелак, 4 лістапада, старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч прадставіў яго ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце.

- Андрэй Іванавіч - выхадзец з Мінскай вобласці, - адзначыў Іван Наскевіч, - усю сваю службу правёў на тэрыторыі Мінскай вобласці, гэта значыць ён ведае і тэрыторыю, і людзей, і кіраўніцтва, і ўсе праблемы Мінскай вобласці. Вобласць вельмі не простая, і паставіць сюды чалавека неабходна было падрыхтаванага, які глыбока разумее праблемы. Лічу, што новы кіраўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці ўсім гэтым крытэрам адпавядае. І я ўпэўнены, што ён справіцца з той няпростай ношай, якая на яго цяпер ускладзена.

Андрэй Ліс у інтэрв'ю журналістам падкрэсліў, што для яго гонар і вялікая адказнасць узначальваць упраўленне Следчага камітэта на роднай зямлі.

- Гэта родная зямля, - сказаў кіраўнік. – Гады маёй адсутнасці (больш за тры гады ўзначальваў упраўленне па Магілёўскай вобласці) не прайшлі дарма: вопыт працы, наватарскія ідэі будуць укараняцца і на новым месцы службы.

Андрэй Іванавіч Ліс, 1976 г.н., нарадзіўся ў в.Ліскава Клецкага раёна Мінскай вобласці.

У 1997 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі "За бездакорную службу" III, II, I ступені.

У 1997 пачаў сваю працоўную дзейнасць следчым следчага аддзялення аддзела ўнутраных спраў Клецкага райвыканкама, затым узначаліў гэтае аддзяленне.

У 2001 годзе стаў начальнікам аддзялення занальнага кантролю аддзела занальна-лінейнага кантролю ўпраўлення Следчага камітэта пры МУС Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці. Паднімаючыся па прыступках кар'ернай лесвіцы, займаў кіруючыя пасады, а ў 2016 годзе ўзначаліў упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Праз тры гады пераведзены на службу начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці.

15 разоў (а)