Абмяняць тытунь на салодкі падарунак, адказаць на пытанні віктарыны, намаляваць прычыну пажару, знайсці няспраўнасці печкі, разам з дзіцем скласці пазл, атрымаць карысную літаратуру ў падарунак - усё гэта маглі зрабіць бярэзінцы 29 лістапада ў магазіне «Трыо» горада Беразіно.
У рамках раённага месячнiка лiтаратурнага краязнаўства "Лiтаратура з правiнцыяльнай прапiскай" Бярэзінскай ЦБ у фае раённага цэнтра культуры наладжана літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Літаратурнае сузор’е Бярэзіншчыны”, якая дазваляе больш падрабязна даведацца пра жыццёвы і творчы шлях вядомых беларускіх і малавядомых пісьменнікаў-землякоў.
“Не прапальвай сваё жыццё!” - заклікаюць людзей ратавальнікі ўсей краіны падчас аднайменнай акцыі. Другі яе этап праходзіць зараз у працоўных калектывах Бярэзіншчыны. Так, у прамысловым цэху №6 ААТ «Мінск-Крышталь” мерапрыемства правёў начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Віктаравіч Андрыевіч. Ён пракаменціраваў сітуацыю з пажарамі ў раёне, прывёў канкрэтныя выпадкі трагедый, што адбыліся з-за нядбайнасці самога чалавека. “Рэкламаванне” пажарнага апавяшчальніка – абавязковы элемент работы з людзьмі.
Ветэраны працы – спадчынны набытак грамадства, энцыклапедыя вопыту, інтэлектуальны патэнцыял, духоўны камертон для маладых пераемнікаў.