Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Два аб'екты аховы здароўя ўвядуць у эксплуатацыю ў Мінскай вобласці ў 2020 годзе

12.02.2020

У Мінскай вобласці ў 2020 годзе ўвядуць у эксплуатацыю два аб'екты аховы здароўя. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Мінаблвыканкама Аляксей Быкаў сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Важным кірункам застаецца будаўніцтва аб'ектаў аховы здароўя. Будуць фінансавацца 12 аб'ектаў, з якіх два плануем ўвесці ў эксплуатацыю ў бягучым годзе. Адкрыецца амбулаторыя ў Хацежына Мінскага раёна (скончым працы ў першым паўгоддзі). Таксама завершыцца рэканструкцыя прыёмнага аддзялення з будаўніцтвам прыбудовы пад размяшчэнне МРТ у Салігорску", - распавёў Аляксей Быкаў.

Паралельна ў Барысаве будуць весці будаўніцтва дзіцячага шматпрофільнага корпуса станцыі пералівання крыві і рэканструкцыю хірургічнага корпуса. Працягнецца ўзвядзенне дзіцячай паліклінікі ў Жодзіне і паліклінікі ў Азярцы Мінскага раёна. У Смалявічах пачнуць будаўніцтва паліклінікі. У найбліжэйшы час разгледзяць пытанне аб стварэнні паліклінікі ў Заслаўі.

Акрамя гэтага, у рэгіёне будуць узводзіць аб'екты фізічнай культуры і спорту. Сёлета дабудуюць плавальны басейн у Мар'інай Горцы, працягнуць узводзіць шматпрофільны фізкультурна-аздараўленчы цэнтр у Міханавічах Мінскага раёна. Таксама разлічваюць завяршыць праектаванне Лядовай арэны ў Барысаве і ФАКа з плавальным басейнам у Старых Дарогах.

Што тычыцца аб'ектаў сацыяльнай абароны, то ў бягучым годзе плануецца завяршыць рэканструкцыю з мадэрнізацыяй Стаўбцоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната і ўвесці пасля рэканструкцыі пансіянат для пажылых людзей у Астрашыцкім Гарадку. У Дзяржынску пачнуць будаўніцтва тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Чытаць 30 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы