Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Навіны раёна

20.01.2020

Пачалася акцыя МНС «Бяспека - у кожны дом!»

Неасцярожнае абыходжанне з агнём з'яўляецца самай распаўсюджанай прычынай узнікнення пажараў.

20.01.2020

Прайшоў Кубак Мінскай вобласці па лыжным арыентаванні «Зіма 2020»

18-19 студзеня 2020 года ў в. Высокая Гара Бярэзінскага раёна прайшоў Кубак Мінскай вобласці па лыжным арыентаванні «Зіма 2020».

20.01.2020

Акцыя 75 гадоў Перамогі

У Бярэзінскім раёне не застаюцца без увагі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, дзеці вайны, ветэраны працы.

17.01.2020

Супрацоўнікамі Бярэзінскага РАУС будзе ажыццяўляцца шэраг папераджальных мерапрыемстваў

У мэтах папярэджання надзвычайных сітуацый падчас правядзення святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных рэлігійнаму святу «Вадохрышча» па календары праваслаўнай канфесіі на тэрыторыі Бярэзінскага раёна ў перыяд часу з 21.00 гадзін 18.01.2020 да 01.00 гадзін 19.01.2020 у в. Крупа, Бярэзінскага раёна (капліца з купеллю на сямі крыніцах у гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца) таксама ў перыяд часу з 09.00 гадзін да 17.00 гадзін 19.01.2020 у в. Крупа, Бярэзінскага раёна, а таксама на гарадскім пляжы па вул. Ульянава, г. Беразіно ў мэтах забеспячэння грамадскай бяспекі, а таксама ў мэтах выканання распараджэння МУС РБ № 83 ад 09.07.2008 «Аб мерах па ўдасканаленні забеспячэння грамадскай бяспекі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і ўзнікненні надзвычайных сітуацый», супрацоўнікамі Бярэзінскага РАУС будуць ажыццяўляцца шэраг папераджальных мерапрыемстваў:

16.01.2020

Семінар

21 студзеня 2020 года па адрасе: г. Барысаў, пр. Рэвалюцыі, 49 Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» арганізуе семінар для плацельшчыкаў па тэме: «Дзеючая практыка падатковага заканадаўства і некаторыя асаблівасці яго прымянення ў 2020 годзе».

16.01.2020

Каб купанне на Вадохрышча было толькі на карысць! Парады ад ратавальнікаў

Вадохрышчанскае купанне - вялікая падзея для праваслаўных хрысціян. Дарэчы, у гэты ж дзень святкуюць сваё прафесійнае свята і ратавальнікі Беларусі. Увазе вернікаў, якія будуць акунацца ў хрышчэнне - некалькі простых і дзейсных саветаў ад службы выратавання. Варта разумець, што купанне ў хрышчэнне – гэта не толькі абрад ачышчэння душы і цела чалавека, але і вялікі стрэс нават для абсалютна здаровага арганізма. Не заўсёды, акунаючыся ў ледзяную ваду, людзі разумна ацэньваюць свае сілы, а гэта можа прывесці да сур'ёзных наступстваў.

15.01.2020

Будзе абмежаваны рух транспарту

У сувязі з будаўніцтвам шматкватэрнага жылога дома па вул. Кастрычніцкая, 5 у г. Беразіно пры выкананні пагрузачна-разгрузачных работ будзе абмежаваны рух транспарту на гэтым участку дарогі да жніўня 2020 года.

15.01.2020

10 студзеня ў Слуцку ўрачыста назвалі пераможцаў конкурсу «Вучань года Мінскай вобласці–2019»

Тут у Доме дзіцячай творчасці былі ўшанаваны 25 лепшых вучняў Мінскай вобласці, якія дасягнулі значных поспехаў у 2019 годзе ў вучобе, творчай, спартыўнай і грамадскай дзейнасці, унеслі значны ўклад у скарбонку дасягненняў рэгіёна. Гэта — пераможцы рэспубліканскіх, міжнародных алімпіяд, канферэнцый, конкурсаў і праектаў, спаборніцтваў, лідары дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, вучнёўскага самакіравання і валанцёрскага руху.

Інфармацыйныя рэсурсы