Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Навіны раёна

09.01.2020

Копия Толькі пачаўся год – і ўжо тры пажары…

 

Трывожна і неспакойна пачаўся 2020 год для раённай службы ратавання. Так, вечар суботы 4 студзеня адзначаны адразу двума пажарамі. Адзін з іх прывёў да трагічнага сыходу. 

31.12.2019

Акцыя "Нашы дзеці"

 

 

Акцыя "Нашы дзеці" працягвае ісці па Бярэзінскаму раёну. Кожная арганізацыя раёна шукае магчымасць павіншаваць і падарыць падарункі дзецям. Сёння спецыялісты ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Бярэзінскага райвыканкама ў рамках акцыі "Нашы дзеці" падарылі чароўную казку дзецям з шматдзетнай сям'і Каховіч Дзмітрыя Валер'евіча і Вікторыі Барысаўны.

19.12.2019

Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў сферы забеспячэння дарожнай бяспекі на тэрыторыі Мінскай вобласці за 11 месяцаў г.г. паказвае на шэраг праблемных пытанняў, у прыватнасці – дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму

За названы перыяд з удзелам дзяцей зарэгістравана 56 ДТЗ, у выніку якіх 2 непаўналетніх загінулі, 65 - атрымалі траўмы. За аналагічны перыяд у 2018 годзе ў 83 ДТЗ загінулі 8 дзяцей, 89 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
13.12.2019

Сустрэча для адкрытага дыялогу з бацькамі і навучэнцамі

Напярэдадні навагодніх святаў сустрэліся для адкрытага дыялогу з бацькамі і навучэнцамі спецыялісты адукацыі, аховы здароўя, РАУС, пракуратуры, РАНС, АСВОД, следчага камітэта, рэлігійных арганізацый. 10 снежня ў Бярэзінскім раёне прайшоў раённы бацькоўскі сход з удзелам навучэнцаў раёна «Падлетак і Закон: тэрыторыя бацькоўскай адказнасці», які накіраваны на прафілактыку злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, а таксама здзейсненых у стане алкагольнага ап'янення. У сходзе прынялі ўдзел 280 бацькоў і 90 навучэнцаў старэйшых класаў.
13.12.2019

Зямлячкі з літаратурнага Парнаса

Месячнік літаратурнага краязнаўства на Бярэзіншчыне “Вялікая літаратура з правінцыйнай прапіскай” дазволіў разнастайна прадставіць мясцовы літаратурны Парнас і творчасць бярэзінскіх літаратараў. Партрэтная галерэя літаратурна адораных землякоў, прадстаўленая Бярэзінскай раённай бібліятэкай у раённым цэнтры культуры стала цудоўным фонам для арт-гасцёўні “Зямлячкі літаратурнага таленту” і нагодай для задушэўнай размовы, аздобленай вясёлым гармонікам Міхася Папругі.

Інфармацыйныя рэсурсы