Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Навіны раёна

03.12.2019

У магазін “Трыо” – за ведамі пра бяспеку (Бярэзінскі раён)

Абмяняць тытунь на салодкі падарунак, адказаць на пытанні віктарыны, намаляваць прычыну пажару, знайсці няспраўнасці печкі, разам з дзіцем скласці пазл, атрымаць карысную літаратуру ў падарунак - усё гэта маглі зрабіць бярэзінцы 29 лістапада ў магазіне «Трыо» горада Беразіно.

26.11.2019

«Куды пайсці вучыцца, каб у жыцці спатрэбіцца!»

Традыцыйнае мерапрыемства Бярэзінскай раённай бібліятэкі для старшакласнікаў горада па прафарыентацыі "Куды пайсці вучыцца, каб у жыцці спатрэбіцца" прайшло ў раённым цэнтры культуры з запрашэннем спецыялістаў розных прафесій.
25.11.2019

«Спорт і тытунь несумяшчальныя»

У Міжнародны дзень адмовы ад курэння Бярэзінская цэнтральная бібліятэка правяла акцыю “Спорт і тытунь несумяшчальныя” на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Блакітны".
19.11.2019

Копия "Лiтаратура з правiнцыяльнай прапiскай"

У рамках раённага  месячнiка  лiтаратурнага краязнаўства "Лiтаратура з правiнцыяльнай прапiскай" Бярэзінскай ЦБ у фае раённага цэнтра культуры  наладжана  літаратурна-мастацкая  экспазіцыя “Літаратурнае сузор’е Бярэзіншчыны”, якая дазваляе больш падрабязна даведацца пра жыццёвы і творчы шлях вядомых беларускіх і малавядомых пісьменнікаў-землякоў.

20.11.2019

Галоўная акцыя ратавальнікаў ідзе ў працоўныя калектывы Бярэзіншчыны

 

“Не прапальвай сваё жыццё!” - заклікаюць людзей ратавальнікі ўсей краіны падчас аднайменнай акцыі. Другі яе этап праходзіць зараз у працоўных калектывах Бярэзіншчыны. Так, у прамысловым цэху №6 ААТ «Мінск-Крышталь” мерапрыемства правёў начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Віктаравіч Андрыевіч. Ён пракаменціраваў сітуацыю з пажарамі ў раёне, прывёў канкрэтныя выпадкі трагедый, што адбыліся з-за нядбайнасці самога чалавека.  “Рэкламаванне” пажарнага апавяшчальніка – абавязковы элемент работы з людзьмі.

16.11.2019

Калгаснай эпохі маякі

 

      Ветэраны працы – спадчынны набытак грамадства, энцыклапедыя вопыту, інтэлектуальны патэнцыял, духоўны камертон для маладых пераемнікаў.

15.11.2019

Віншуем!

Дзяржаўная ўстанова культуры "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" стала фіналістам абласнога конкурсу па культурным абслугоўванні ўборачнай кампаніі 2019 года ў намінацыі "Бібліятэка - героям жніва".

Інфармацыйныя рэсурсы