Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Навіны раёна

21.08.2019

Пчала на кветцы - мядок на стале

17 жніўня 2019г. супрацоўнікі Бярэзінскай цэнтральнай і дзіцячай бібліятэк прадставілі на раённым свяце Лыжкі і мёду інтэрактыўную пляцоўку «Пчала на кветцы - мядок на стале».
21.08.2019

Бярэзінцы чэрпалі мёд поўнай лыжкай

«Калі чэрпаць мёд, дык поўнай лыжкай». Пад такім дэвізам упершыню прайшло раённае свята драўлянай лыжкі і мёду.
16.08.2019

Сустрэчу з жыхарамі вёскі Жорнаўка правёў старшыня райвыканкама А.М. Бабічаў

 

Усе пытанні, што прагучалі, датычылі камфорту і ўмоў жыцця грамадзян.

15.08.2019

ДА ЛІДАРАЎ ЖНІВА

Па стане на 12 жніўня каласавыя ўбраны на плошчы 14600 гектараў, што склала 85% да плана. Намалочана 30512 тон збожжа. У цэлым па раёне збожжавыя культуры далі ўраджайнасць 21 цэнтнер з гектара.
15.08.2019

ВІНШАВАННІ ПРЫМАЕ БАГУШЭВІЦКІ «ТЫСЯЧНІК»

 

На канец мінулага тыдня камбайнеры ААТ “Багушэвічы” намалацілі 1932 тоны збожжа. Больш паловы з іх, а дакладней звыш тысячы тон, на зерняток даставіў магутны МАЗ-6501 Леаніда Анатольевіча Антаневіча. З нагоды таго, што вадзіцель папоўніў рады “тысячнікаў”, да яго з падзякамі, прэміяй і каштоўным падарункам, каб ушанаваць старанную працу хлебароба, прыбылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Міхайлаўна Лучанок і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Аляксандраўна Каўзуновіч.

09.08.2019

“Краязнаўчы маяк Бярэзіншчыны”

Акцыя гонару і памяці “Краязнаўчы маяк Бярэзіншчыны” стартавала    7 жніўня 2019г. да Года малай радзімы, 95-годдзя раёна  і 15-годдзя выхаду кнігі “Памяць. Бярэзінскі раён” і прысвечана краязнаўцу, настаўніку, археолагу П.А. Прыбыткіну.

08.08.2019

Бібліятэкары - героям жніва!

Пад такой назвай у раёне з пачаткам уборачнай кампаніі стартавала акцыя работнікаў культуры. Яны масава наведваюць палявыя постаці, мехдвары і зернесушыльныя комплексы гаспадарак.

06.08.2019

Пагосцкія — тысячнікі

З самага пачатку жніва працаўнікі ААТ “Пагосцкі” актыўна ўключыліся ў адказную кампанію. Яны пастаянна знаходзяцца ў ліку гаспадарак, якія лідзіруюць па тэмпах уборкі ўраджаю, ды і ўраджайнасць тут вышэй за сярэднераённую. А на мінулым тыдні іменна ў “Пагосцкім” з’явіліся першыя тысячнікі, прычым як па намалоце на камбайн, так і на адвозцы збажыны.

31.07.2019

ДАІ возьме пад кантроль чыгуначныя пераезды Мінскай вобласці

З 29 па 31 ліпеня 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні парушэнняў вадзіцелямі транспартных сродкаў правілаў праезду чыгуначных пераездаў.

30.07.2019

«Летний маршрут — Минщина»: фестиваль лагерей в Солигорске

26 ліпеня Салігорск прыняў абласны фестываль аздараўленчых лагераў «Летні маршрут – Міншчына».

Інфармацыйныя рэсурсы