Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Навіны раёна

26.07.2019

Інфармацыйны матэрыял для правядзення прафілактычнай акцыі «Хуткасць»

З 25 па 28 ліпеня 2019 года і 26 ліпеня 2019 года Адзінага дня бяспекі дарожнага руху «Скінь хуткасць!» на тэрыторыі Мінскай вобласці.
26.07.2019

“ШЭРЫФ” НА КАМБАЙНЕ

 

Так жартаўліва паміж сабой называюць камбайнеры адкрытага акцыянернага таварыства “Брадзец” Сяргея Мікалаевіча Собаля. Робяць гэта земляробы з павагай у голасе, бо малады мужчына - участковы інспектар міліцыі Бярэзінскага РАУС. Паважаюць яго ў аграгарадку Брадзец не толькі за міліцэйскія пагоны. Вось ужо каторы год запар старшы лейтэнант міліцыі ў свой водпуск па ўласным жаданні дапамагае вяскоўцам на жніве. Сёлета пагадзіўся працаваць памочнікам камбайнера ў вопытнага земляроба Віталія Мікалаевіча Аўсянскага.   

24.07.2019

Дапамога да школы шматдзетным сем'ям

 

Аб выплаце аднаразовай матэрыяльнай дапамогі шматдзетным сем'ям для падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага года.

Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне №872 ад 22 ліпеня 2019 года аб выплаце у 2019 годзе аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года шматдзетным сем'ям у памеры 55,0 руб. на кожнага школьніка.

23.07.2019

«Зажынкі - 2019»

 

19 ліпеня 2019 года ў Бярэзінскім раёне адбыліся «Зажынкі-2019». Са словамі прывітання і правам адкрыць свята да спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, гасцям і ўдзельнікам жнива, звярнуўся старшыня Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў, пасля слоў якога, яму быў уручаны каравай з ўраджаю мінулага года. Памятны падарунак ад райкама прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу - Марыны Аляксандраўны Кавзуновіч атрымаў старшыня ААТ «Бярэзінскі» Мікалай Пятровіч Грынкевіч. Таксама падарунак быў уручаны пераможцу конкурсу на лепшы зажыначны сноп  - ААТ «Багушэвічы».

23.07.2019

На дабрачынным канцэрте ў рамках акцыі “Ніхто, акрамя нас” сабраліся бярэзінцы і госці горада

 

Сёлета споўнілася 30 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Напамінам пра гэта стане помнік воінам-інтэрнацыяналістам у нашым горадзе. На ўстаноўку яго будуць выкарыстаны і сродкі ад канцэрта, на які бярэзінцы завіталі дзеля высакароднай справы. Дарэчы, унесці свой уклад можа і кожны жадаючы, пералічыўшы сродкі на ўстаноўку і добраўпарадкаванне памятнага знака ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў Бярэзінскага раёна. Разліковы рахунак — BY44AKBB36320602013326200000 ЦБУ № 602 ф-ла № 612 ААТ «АСБ Беларусбанк», г. Барысаў (тэлефон для даведак – 53511).

19.07.2019

КАДРАВАЕ ПРЫЗНАЧЭННЕ

 

11 чэрвеня 2019 года загадам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь начальнікам аддзела ўнутраных спраў Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта прызначаны падпалкоўнік міліцыі Андрэй Міхайлавіч Заяц.

17.07.2019

Непатушаныя недакуркі выносяць жыцці людзей…

 

10 ліпеня ў 18:22 бярэзінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне аб задымленні ў адной з кватэр па адрасе вуліца Перамогі, 19 у Беразіно. Аператыўна прыбылі да месца здарэння пажарныя выратавалі з задымленай кватэры 60-гадовага пенсіянера і перадалі яго медыкам. Эвакуацыя жыхароў дома не праводзілася. Як аказалася, у пакоі тлеў матрац, сам жа гаспадар кватэры меркавана знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца, найбольш верагоднай прычынай задымлення з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

01.07.2019

Дзень бяспекі дарожнага руху «Сеў у машыну - прышпіліце рэмень!», на тэрыторыі Мінскай вобласці 28 чэрвеня 2019 года

 

У мэтах прафілактыкі дарожна – транспартных здарэнняў, недапушчэння фактаў парушэнняў правілаў перавозкі пасажыраў, у тым ліку і непаўналетніх, а таксама прапаганды выкарыстання рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымлівальных прылад, 28 чэрвеня 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Сеў у машыну - прышпіліць рамень!».

27.06.2019

Лета ў самым разгары! Аднолькава, як і акцыя ратавальнікаў!

Да правядзення акцыі “Канікулы без дыму і агню” ў Бярэзінскім раёне далучыліся работнікі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

26.06.2019

Эксклюзіўнае кніжнае выданне па гісторыі фізкультуры і спорту ў Бярэзінскім раёне

 

Адкрыццё ІІ Еўрапейскіх гульняў і 95-годдзе раёна на Бярэзіншчыне адзначыла імідж-акцыя «Беразіно-горад спартыўных традыцый».

Інфармацыйныя рэсурсы