Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Увага бацькам дашкольнікаў!

04.05.2019

Штогод вясенне-летні перыяд суправаджаецца ростам колькасці выпадкаў траўміравання і гібелі малалетніх дзяцей. Так, вясной фіксіруецца нямала выпадкаў выпадзення з вокнаў дзяцей дошкольнага ўзросту.

Такія здарэнні ўжо зафіксаваныя ў Гродне, Кобрыне, Рэчыцы.  На жаль, з-за недастатковага нагляду малыя дзеці часта тонуць. Апошнія выпадкі: у Калінкавіцкім раёне малое дзіця патанула ў тэхнічным калодзежы. У Віцебскім раёне ў штучным вадаёме загінуў 5-гадовы хлопчык. У Докшыцкім раёне вадаём забраў жыццё 4-гадовага хлопчыка, пакінутага без нагляду літаральна на тры хвіліны. Спіс няшчасных выпадкаў можна працягваць… Адно з самых небяспечных месцаў, як не дзіўна, - гэта жыллё і падворак: найчасцей дзеці менавіта дома і ў двары атрымліваюць рознага рода траўмы: апекі, пераломы, атручванні. Адказныя паводзіны бацькоў, іх павышаная ўважлівасць да гульняў дзяцей, непакіданне іх без нагляду нават на некалькі хвілін – такіх нескладаных мер хопіць, каб прадухіліць няшчасце.

А каб нагадаць самім дзеткам, дзе можа чакаць небяспека, бярэзінскія ратавальнікі гульнямі і навучальнымі заняткамі наведалі  нядаўна ўсе дашкольныя ўстановы Беразіно. Дзеці – наша самая ўдзячная публіка! З шырока расчыненымі вочкамі слухаюць яны «цёцю-выратавальніка», запамінаючы кожнае слова. Мы разам паўтараем правілы бяспекі падчас гульняў «Небяспечныя і бяспечныя прадметы», “Куды званіць?”, “Топ-хлоп”. Абавязкова адгадваем загадкі і тэлефануем у службу ратавання. Што цікава - у кожнага дзіцяці ёсць у запасе цікавая гісторыя пра тое, як неасцярожнасць людзей пры абыходжанні з агнем скончылася непрыемнасцямі. На памяць пра сустрэчу і за праяўленныя веды дзеці атрымлівалі размалеўку  і яркі буклецік.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

          

Чытаць 286 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы