Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

У Беразіно цяпер - чатыры аўтобусныя прыпынкі ў стылі МНС!

15.05.2020

Адразу два новыя аўтобусныя прыпынкі ў Беразіно здабылі новы стыль напярэдадні летніх вакацый.

У раёне ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Беразіно» сіламі раённых ратавальнікаў прыпынкі абсталяваны яркімі і карыснымі плакатамі. Уважліва вывучыўшы іх, дзеці змогуць асвяжыць свае веды аб дзеяннях пры пажары. Успомняць яны і пра тое, як бяспечна паводзіць сябе на прыродзе і пры адпачынку ля вады. А яшчэ птушачка з мультфільма «Чароўная кніга» падрабязна раскажа, як знайсці ў інтэрнэце яшчэ больш інфармацыі пра асабістую бяспеку. На супрацьлеглым баку вуліцы прыпынак абсталяваны плакатам, які адназначна будзе цікавым і карысным для маладых бацькоў. «Не пакідайце дзяцей адных!» - заклікае гэты плакат і распавядае пра ўсе патэнцыяльна небяспечныя месцы для немаўляці ў доме. Цяпер у чаканні аўтобуса сумаваць не давядзецца ні дзецям, ні дарослым. Варта адзначыць, што менавіта дадзеныя прыпыначныя пункты штодня наведвае вялікая колькасць дзяцей, у асноўным гэта навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Беразіно». Напэўна, такое аблічча ранфей даволі сумных і шэрых прыпынкаў прыйдзецца бярэзінцам «па гусце»!

Чытаць 105 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы