Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Паважаныя бярэзінцы! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём сям'і!

15.05.2020

Жыццё любога чалавека пачынаецца з сям'і, дзе адбываецца яго фарміраванне як асобы.

Сям'я, клопат, узаемная павага, згода і любоў блізкіх - галоўная апора і падтрымка чалавека. А шчасная сям'я – аснова моцнай дзяржавы.

Памятаеце, што галоўнае прызначэнне сям'і - вырасціць дзяцей, даць ім годную адукацыю і дапамагчы вызначыцца ў няпростым свеце чалавечых адносін.

Вельмі важна захаваць традыцыі сям'і. Толькі ў моцнай сям'і ёсць вялікія магчымасці для паўнавартаснага выхавання годных сыноў і дачок.

Сёння і заўсёды мы выказваем асаблівую падзяку шматдзетным сем'ям за ўмацаванне адной з галоўных маральных асноў нашага грамадства - надзейную і моцную сям'ю.

А маладым сем'ям ад усёй душы жадаем мацаваць і прымнажаць сямейныя традыцыі, гадаваць і выхоўваць дзяцей – нашу будучыню.

Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, радасці і шчасця!

Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт

Бярэзінскі раённы Савет дэпутатаў

Чытаць 101 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы