Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Беражыце дзяцей!» з 10 па 20 чэрвеня 2020 года

09.06.2020

Бяспека дзіцяці на дарозе, безумоўна, важная і актуальная тэма, асабліва ў перыяд школьных канікул, выхадных дзён, калі ў большай ступені дзіця прадастаўлены сам сабе.

У Мінскай вобласці штогод адбываецца каля 70 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх гінуць і атрымліваюць траўмы дзеці. Пры гэтым на цяжар наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў ўплывае тая акалічнасць, што шэраг дарослых удзельнікаў дарожнага руху пры перавозцы дзяцей грэбуюць выкарыстаннем пасіўных сродкаў бяспекі (аўтакрэсел, бустэраў, спецыяльных падушак), альбо перавозяць малалетніх дзяцей у дзіцячых утрымліваючых прыладах, не прыфастрыгоўваючы іх рамянямі бяспекі.

Дзецям неабходна тлумачыць, што нават маючы перавагу на пешаходным пераходзе, пешаход абавязаны быць вельмі уважлівым, асцярожным, не адцягвацца пры пераходзе праезнай часткі абавязкова глядзець па баках, выключыць размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстанне навушнікаў пры праслухоўванні якой-небудзь інфармацыі ці музыкі, сваімі дзеяннямі не ствараць перашкоды для руху транспартных сродкаў.

Частая прычына гібелі непаўналетніх або іх траўміравання з'яўляецца невыкананне Правілаў дарожнага руху ў частцы перавозкі непаўналетніх пасажыраў, але пагаршае і той факт, што кіроўцы не толькі не забяспечваюць бяспечную перавозку сваіх пасажыраў, але і дапускаюць шэраг іншых, прычым грубых правапарушэнняў.

Кіроўцам нагадваем!

Згодна з п.178 ПДР «Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да пяці гадоў;

дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.

Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання названых у частцы першай гэтага пункта прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.

Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны» .

Варта адзначыць, што заканадаўствам прадугледжаны абавязак выкарыстання не толькі так званых «дзіцячых крэслаў», але і іншых прылад, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай штатных рамянёў бяспекі.

УВАГА!

З 10 па 20 чэрвеня 2020 года Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Беражыце дзяцей!»

Паважаныя вадзіцелі! У абавязковым парадку перавозіце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады!

Чытаць 136 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы