Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

У Беразіно ўзнагародзілі пераможцаў конкурса «Я б у ратавальнікі пайшоў»

12.06.2020

Актыўныя і творчыя сем’і атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды.

А работа імі праведзеная значная: трэба было не толькі прыдумаць цікавы касцюм ці транспартны сродак для юнага ратавальніка, але і годна яго прэзентаваць, падрыхтаваўшы відэаролік. Па меркаванні журы, найлепш сябе паказалі наступныя сем’і:

  • у катэгорыі «Дзіцячы касцюм» (узрост дзяцей 2-5 год) другое месца заняла Яўсеевых;
  • у катэгорыях «Дзіцячы касцюм» і «Дзіцячая тэхніка» (узрост дзяцей 2-5 год) першае месца заслужана атрымала сям’я Капуста;
  • у катэгорыях «Дзіцячы касцюм» і «Дзіцячая тэхніка» (узрост дзяцей 6-11 год) першае месца – у сям’і Захаранка-Крэер.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання дзеці і іх бацькі змаглі пазнаёміцца з жыццём пажарнай часці, пасядзець у пажарным аўтамабілі і прымерыць баявое адзенне ратавальнікаў.

Выказваем падзяку рэдакцыі раённай газеты «Бярэзінская панарама» за інфармацыйную падтрымку, а таксама за арганізацыю інтэрнэт-галасавання на прыз глядацкіх сімпатый. Чытачы раённай газеты таксама маглі выказаць свае меркаванне і выбралі сваім фаварытам сям’ю Капуста. Карысная наглядная прадукцыя ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ад прадпрыемства «Барысаўская пажарна-ратавальная справа» рэспубліканскага аб’яднання «Беларускае дабравольнае пажарнае аб’яднанне», флікеры ад раённай рэдакцыі атрымалі нашы пераможцы. Таксама дзякуем раённага камітэту ГА «БРСМ» за выдатныя падарункі для нашых сем’яў!

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Чытаць 138 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы