Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Колькі ў раёне злосных неплацельшчыкаў штрафаў за парушэнне правілаў дарожнага руху?

17.06.2020

Расказвае начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Бярэзінскага РАУС Дзмітрый ГАЙДУК:

- Пасля таго, як вынесеная пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу, даецца адзін месяц на яго добраахвотную выплату. У адваротным выпадку, дакументы паступаюць у органы прымусовага выканання па месцы жыхарства. У судовага выканаўцы ёсць тры дні на ўзбуджэнне выканаўчай вытворчасці, прычым ён пісьмова паведамляе аб гэтым, накіроўваючы пастанову аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці, часцей за ўсё заказным лістом. Але закон прадугледжвае і больш прагрэсіўныя варыянты паведамлення.

Пасля таго, як да судовага выканаўцы трапляюць дакументы аб нявыплаце штрафу, ён пачынае дзейнічаць у рамках Закона «Аб выканаўчай вытворчасці №439-З» ад 24.10.2016 года. На гэтай стадыі памер штрафу ўзрастае на 10% ад сумы - памер прымусовага збору. Напрыклад, штраф складаў 135 руб., але так як вы пратэрмінавалі выплату, цяпер спаганяць будуць 135 руб. штрафу плюс 13 руб. 50 кап – прымусовы збор. Разам: 148 руб. 50 кап.

Таксама хацелася б нагадаць, што з 31 студзеня 2018 года павялічаны тэрмін выплаты штрафу, які інспектар ДАІ накладае на месцы. У выпадку спрошчанага вядзення адміністрацыйнага працэсу (калі асоба прызнала сябе вінаватай у здзяйсненні правапарушэння і выказала згоду на ўжыванне да яго адміністрацыйнага спагнання без складання пратакола) супрацоўнікам ДАІ выносіцца пастанова, якая ўступае ў законную сілу з моманту яго вынясення. Пры гэтым штраф можа быць выплачаны на месцы альбо кіроўца мае права выплаціць яго на працягу 30 дзён. Але ў выпадку нявыплаты штрафу ва ўстаноўленыя тэрміны сума аўтаматычна павялічваецца на 2 базавыя велічыні.

Паважаныя грамадзяне! Не забывайце аб своечасовай выплаце штрафаў, каб не трапіць у «чорны спіс».

ЛІЧБЫ.

А колькі ў раёне злосных неплацельшчыкаў штрафаў за парушэнне правілаў дарожнага руху?

Такіх грамадзян у нашым раёне 13. Спачатку года супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі накладзена штрафаў на суму 39,95 тысячы рублёў, а спагнана звыш 50% ад яе.

Чытаць 105 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы