Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

22.06.2020

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, вераломна парушыўшы дагавор аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. На тэрыторыю Беларусі наступала самая магутная групоўка нямецкіх войскаў - група армій «Цэнтр» у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2-й і 3-й танкавых груп, усяго 50 дывізій. Іх падтрымлівалі 1600 баявых самалётаў.

З першага дня вайны Беларусь стала арэнай самых буйных бітваў. Першымі ўдар ворага прынялі пагранічнiкі і перадавыя падраздзяленні войскаў прыкрыцця. Варожая авіяцыя бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, а таксама Брэст, Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы і іншыя беларускія гарады. Гераічна змагаліся пагранічнікі 17-га Брэсцкага, 86-га Аўгустоўскага, 87-га Ломжынскага, 88-га Шэпетоўскага пагранічных атрадаў і савецкія лётчыкі.

У першыя гадзіны вайны Брэст і крэпасць былі падвергнуты масіраванаму артабстрэлу і авіябамбардзіроўцы. Гераічны гарнізон Брэсцкай крэпасці звыш месяца ўпарта змагаўся з ворагам.

Вялікая Айчынная вайна - гэта небывалая ў гісторыі па сваіх маштабах і жорсткасцi бітва савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара - памяць аб іх будзе жыць вечна. І ў гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць памятныя і ўрачыстыя мерапрыемствы.

Чытаць 114 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы