Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Свята Івана Купалы

07.07.2020

Купалле – не толькі традыцыйнае свята для беларусаў, але і, несумненна, адно з самых любімых, якое святкуюць усе - ад малога да вяліка.

Супрацоўнікі сельскіх клубных устаноў раёна штогод з 6 на 7 ліпеня наладжваюць хто гулянні, хто абрадавыя праграмы, а хто проста збірае аднавяскоўцаў і гасцей з навакольных весак сумесна адпачыць і павесяліцца. Не стаў выключэннем і сёлетні купальскі вечар.

Так, супрацоўнікі Пагосцкага СДК наладзілі ў санаторыі "Беразіна" свята "Купальская ноч"з выкарыстаннем элементаў народных абрадаў.

Дзякуючы захапляльным гульняммалазнаёмыя людзі хутка пасябравалі. Усім вядома, што на Купалле самыя звычайныя рэчы набываюць асаблівыя ўласцівасці. Так адбылося з бубнам, які стаў чарадзейным і ў час свята дапамог кожнаму ўдзельніку расказаць пра сябе.

Віктарына "Купальскія траўнікі" дазволіла паказаць сваю эрудыцыю, а спаборніцтвы"Разгані нячыстую сілу" і "Ваданосы" - спрыт і вынаходлівасць. У гэтую ноч таксама варажылі на рамонках, плялі вянкі, загадвалі жаданні бярозцы, палілі вогнішча, вадзілі карагод...

На працягу ўсяго свята гучныя вясёлыя спевы абуджалі наваколле і сцвярджалі тое, што купальская ноч - самая непаўторная і незабыўная.

На невялiчкiм возеры за вёскай Новiны праходзiў традыцыйны абрад "Ой на Купала, ой на Iвана". Па традыцыi, пакуль дзяўчаты з гурта "Валошкi" збiралi кветкi, папаратнiк i лекавыя зёлкi, хлопцы ладзiлi вогнiшча. Потым кожная з дзяўчат сваiмi ручкамi пляла вяночак. Вядома, самы лепшы вяночак атрымаўся ў Купалiнкi.

Дзяўчаты, разам з прысутнымi, спявалi купальскiя песнi, вадзiлi карагоды, пускалi на ваду вяночкi i варажылi на iх.

Купалiнка з Купалiшам першыя распачалi скачкi праз вогнiшча. Як вядома, нашы продкі верылi, што гэта ачышчае душу.

Усе прысутныя ў гэту ноч акунулiся ў атмасферу даўнiны i самабытнасцi, атрымалi самыя шчырыя эмоцыi i асалоду. Дзяўчаты ў купальскiх строях, прыгожыя краявiды, свежае паветра, чыстая празрыстая вада, вогнiшча - усё спрыяла цудоўнаму настрою аднавяскоўцаў!

Для удзельнікаў свята “Купалле”, якое праводзілася на пляцоўцы ля Косаўскага СДК, была наладжана забаўляльная праграма для дзяцей і дарослых, працавалі шматлікія атракцыёны, праводзіліся конкурсы і жартоўныя спаборніцтвы. Госці вадзілі карагоды, скакалі праз імправізаванае вогнішча, шукалі папараць кветку, мастак Таццяна Чэбан маляваля аква грым, а Раіса Сашко частавала свежаспечаным хлебам, які прыгатавала сама.

Завяршэннем вечару стала канцэртная праграма, у якой удзелнічалі Марына Яфрэменка, Алена Сіняк, Яўген Зубар і Галіна Бабровіч.

Арганізатары свята выказваюць шчырую падзяку Лапыцька Станіславу Іванавічу, шчырая і шчодрая спонсарская дапамога якога зрабіла вечар незабыўным і цікавым.

Чытаць 94 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы