Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Галоўная задача - не дапусціць пажараў у перыяд уборкі ўраджаю

08.07.2020

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 7 ліпеня праведзены маніторынгі стану пажарнай бяспекі месцаў уборкі, перапрацоўкі і захоўвання ўраджаю 2020 года ў ААТ «Уша», ААТ «Першамайскі», ААТ «Багушэвічы», СУП «Здравушка-агра».

Маніторынгу падвергліся збожжаўборачная тэхніка, зернесушыльная і складская гаспадарка. Па выніках маніторынгаў устаноўлена, што ні ў адной гаспадарцы не арганізавана навучанне работнікаў, задзейнічаных на ўборцы, па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму, збожжаўборачная тэхніка не ў поўным аб'ёме забяспечана першаснымі сродкамі пажаратушэння (2-ма вогнетушыцелямі не менш за 8 кг вогнетушачага складу, 2-ма рыдлёўкамі, 2-ма швабрамі, супрацьпажарным палотнішчам памерамі не менш за 1,5*1,5 м). Складскія памяшканнi, зернесушылкі не забяспечаны ў поўным аб'ёме першаснымі сродкамі пажаратушэння ў ААТ «Уша», ААТ «Багушэвічы», ў СУП «Здравушка-агра» у зернескладах устаноўлены няспраўныя вогнетушыцелі (скончыўся тэрмін перазарадкі).

Па выніках маніторынгаў кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый уручаны рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі, работнікамі Бярэзінскага РАНС устаноўлены кантроль за выкананнем рэкамендацый.

Лагун А. А., першы намеснік начальніка Бярэзінскага РАНС

Чытаць 83 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы