Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Уборачная кампанія - без надзвычайных здарэнняў!

16.07.2020

У 2019 годзе ў Беларусі на аб'ектах аграпрамысловага комплексу адбыліся 237 пажараў.

У выніку знішчана і пашкоджана 65 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі. Амаль палова пажараў - 103 выпадкі - адбыліся ў месцах захоўвання грубых кармоў. У 80 працэнтах пажараў «вінаваты» чалавечы фактар - гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём, падпал, парушэнне правілаў эксплуатацыі тэхнікі. У бягучым годзе (дадзеныя на 22.05.2020) ужо адбыліся 40 пажараў на аб'ектах АПК, знішчана і пашкоджана 15 адзінак тэхнікі.

Хутка ўборачная страда ў раёне ўвойдзе ў сваю актыўную фазу. Якія ж моманты павінны ўлічыць кіраўнікі і службовыя асобы арганізацый, каб не дапусціць узгаранняў у месцах уборкі, захоўвання, перапрацоўкі ўраджаю? Дакументы, на якія варта абапірацца - спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі, зацверджаныя пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2019 года №779 і нормы, зацверджаныя пастановай МНС Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2018 года №35. У прыватнасці, згодна з гэтымi нормамi, збожжаўборачныя камбайны неабходна ўкамплектаваць двума парашковымі вогнетушыцелямі масай не менш 8-9 кг кожны, двума штыкавымі рыдлёўкамі і двума швабрамі. Маніторынгі, праведзеныя інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бярэзінскага РАНС, выявілі недахоп сродкаў пажаратушэння на камбайнах асобных прадпрыемстваў раёна.

Усе занятыя на ўборцы работнікі павінны ведаць, што рабіць пры выяўленні ўзгарання: неадкладна патэлефанаваць у службу выратавання па тэлефоне 101 або 112, праінфармаваць кіраўніцтва, прыступіць да тушэння агню наяўнымі сродкамі пажаратушэння. Тут спатрэбяцца веды правілаў карыстання вогнетушыцелем. У месцах уборкі збожжавых неабходна дзяжурства пажарнай або іншай тэхнікі, прыстасаванай для тушэння пажараў. Вузлы і агрэгаты тэхнікі трэба своечасова чысціць ад наматанай саломістай масы. І гэта толькі невялікая частка нормаў, якія трэба няўхільна выконваць. Вынікам стане бяспечная збожжаўборка і павышэнне агульнага дабрабыту нашай Радзімы.

Фота з архіва Бярэзінскага РАНС

Чытаць 78 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы