Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Праца грамадскай прыёмнай

17.07.2020

16 ліпеня 2020 года ў раённай грамадскай прыёмнай правялі прыём грамадзян галоўны спецыяліст упраўлення пенсійнага забеспячэння Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінскага аблвыканкама Ласько Алеся Анатольеўна сумесна з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацабароне насельніцтва Бярэзінскага РВК Калячка Вольгай Васільеўнай.

Грамадзяне, якія звярнуліся ў прыёмную, задавалі пытанні па пенсійным забеспячэнні, па аказанні матэрыяльнай і адраснай дапамогі, прызначэнні і выплаце дапамог і іншыя пытанні са сферы сацыяльнага забеспячэння.

Наведвальнікі, для якіх актуальны пытанні паштовай сувязі, мелі магчымасць задаць іх начальніку Бярэзінскага ўчастка паштовай сувязі Лагоўскай Вікторыі Міхайлаўне.

У рабоце Грамадскай прыёмнай прымаюць удзел не толькі прадстаўнікі РА РГА «Белая Русь», але і іншыя грамадскія арганізацыі і аб'яднанні.

Грамадскія прыёмныя ажыццяўляюць прыём і разгляд пісьмовых зваротаў, асабісты прыём грамадзян даверанымі асобамі кандыдата, дэпутацкім корпусам, службовымі асобамі.

Чытаць 62 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы