Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Прафілактычная акцыя «Цвярозы кіроўца» з 17 па 20 ліпеня 2020 года на тэрыторыі Мінскай вобласці

17.07.2020

Кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных або таксічных рэчываў з'яўляецца самым грубым і небяспечным парушэннем правілаў дарожнага руху, што немінуча прыводзіць да ДТЗ.

Штодзённая зводка аб затрыманні нецвярозых за рулём кажа аб недысцыплінаванасці і безадказнасці кіроўцаў.

Толькі за мінулыя выхадныя дні супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці выяўлена 60 кіроўцаў у стане ап'янення, адзін з якіх знаходзіўся ў стане наркатычнага ап'янення!

З мэтай спынення фактаў кіравання транспартам у стане ап'янення, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі ў перыяд з 17 па 20 ліпеня 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца».

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам кожны кіроўца абавязаны ведаць, што за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, альбо перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 года і штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь.

За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым, прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.

ДАІ папярэджвае! Перш, чым садзіцца за руль пасля пары куфляў віна ці кактэйлю, варта ўспомніць пра тое, што нават самая невялікая доза алкаголю можа быць фатальнай і незваротнай! І рана ці позна вынік адзін - ваша падарванае жыццё з усімі вынікаючымі наступствамі!

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане ап'янення, паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 102. Нецвярозым кіроўцам не месца за рулём!

Чытаць 74 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы