Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Матэрыяльная дапамога шматдзетным сем'ям для падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага года

20.07.2020

Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне № 980 ад 10 ліпеня 2020 года аб выплаце ў 2020 годзе аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года шматдзетным сем'ям у памеры 60,0 руб. на кожнага школьніка.

Выплата ажыццяўляецца ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месца знаходжання) маці (мачахі) у поўнай сям'і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям'і ў Бярэзінскім раёне.

Прыём заяў з прад'яўленнем пашпарта і пасведчання шматдзетнай сям'і вядзе ДУ «Бярэзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» па будных днях з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00 па адрасе:

г. Беразіно, вул. Красіна, 1, тэл. 55596, 55417.

Чытаць 80 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы