Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Дзяржаўтаінспекцыя Бярэзінскага раёна нагадвае веласіпедыстам аб выкананні правілаў дарожнага руху!!!

21.07.2020

Найбольш траўмаваная катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху - пешаходы і веласіпедысты.

Вялікая частка ДТЗ з наездам на дадзеную катэгорыю удзельнікаў дарожнага руху здзяйсняецца ў цёмны час сутак з 18 да 23-х гадзін.

Пешаходы і веласіпедысты - гэта самая ўразлівая катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху. Як бы імкліва не ішоў працэс аўтамабілізацыі жыхароў нашай краіны, адной з самай масавай катэгорыі удзельнікаў руху застаюцца веласіпедысты. Бо не кожны можа дазволіць сабе купіць машыну, і ўвесь час марнаваць грошы на паліва і дарагія запчасткі. Ну а ровар, гэта зусім іншая справа: і просты, і зручны, і параўнальна не дарогi, даступны практычна ўсім, што ў сваю чаргу робіць гэта сродак перамяшчэння сапраўды агульнанародным і іх колькасць пастаянна расце. Да таго ж, зараз ездзіць на веласіпедзе яшчэ стала модным!

Але паўстае пытанне: ці ўсе, перш чым сесці за руль ровара, маюць хоць бы нейкае паняцце аб Правілах дарожнага руху для веласіпедыстаў?!

У першую чаргу веласіпедысты не ведаюць элементарных правілаў бяспечных паводзін на дарозе, а ў іншых удзельнікаў дарожнага руху адсутнічае ўзаемапавага.

Веласіпедыстаў на дарогах усё больш, і вядуць яны сябе, прама скажам, нахабна - як быццам ім ПДР не пісаны.

У аўтамабілістаў і веласіпедыстаў на дарогах няма раўнапраўя. І пра гэта варта мець уяўленне яшчэ да таго, як здарыцца ДТЗ. Многіх трагедый можна было б пазбегнуць, калі б ровар, у цёмны час сутак, быў своечасова абсталяваны фарамі (ліхтарамі) белага колеру спераду, чырвонага - ззаду (п. 149 ПДР РБ), а веласіпедыст апрануты ў камізэльку павышанай бачнасці.

Памятаеце, што рух на ровары павінен ажыццяўляцца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці - па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці названых элементаў дарогі ці немагчымасці руху па іх, дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін шэраг не далей за 1-га метр ад яе правага краю.

Выезд далей 1-го метра ад краю праезнай часткі магчымы толькі для аб'езду перашкоды, пры павароце налева ці развароце.

Веласіпедыст павінен ехаць па ходзе руху транспартных сродкаў. Такжа павінен паступаць пешаход, вядучы побач з сабой ровар, пазначаны сігнальнымі ліхтарамі ці святлоадбіўнымі элементамі, у цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі ў выпадку руху па ўзбочыне ці па краі праезнай часткі дарогі.

Перасякаць праезную частку па пешаходным пераходзе веласіпедыст павінен, ведучы ровар побач (п. 151 ПДР РБ) !!!!!

ДАІ настойліва рэкамендуе вадзіцелям не перавышаць хуткасць, вытрымліваць дыстанцыю, быць вельмі ўважлівымі пры пад'ездзе да нерэгуляваных пешаходных пераходаў, таксама ў населеных пунктах, дзе ў любы час на дарозе можа апынуцца пешаход альбо веласіпедыст. Веласіпедысты праяўляйце асцярожнасць і ўважлівасць у дарожным руху, асабліва пры руху ў цёмны час сутак.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода або веласіпедыста, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, відавочна прадстаўляе небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102.

Дзяржаўтаінспекцыя Бярэзінскага раёна

Чытаць 101 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы