Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Квэст-гульня «Маршрутамі здароўя»

23.07.2020

22 ліпеня на пляцоўцы РЦК прайшла займальная квэст-гульня «Маршрутамі здароўя».

Падлеткі падзяліліся на каманды "Пацаны"і "Ружанькі". Кожная каманда атрымала маршрутны ліст з прыпынкамі-станцыямі і пачалося падарожжа па горадзе здароўя. Хлопцы здабывалі новыя веды на станцыях "Алфавіт здароўя" ,"Пункт аховы здароўя", "Дом Знаўцаў", "Праспект Творчы", "Алімпійскі Стадыён", "Бульвар Спартыўны", дзе кожны пройдзены этап адзначаўся вызначанай колькасцю гульнявых балаў.

Па выніках квэст-гульні вынікі каманд атрымаліся аднолькавымі. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкі прыз і зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі.

Чытаць 81 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы