Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Свята майстроў у Новінах

27.07.2020

У суботу, 25 ліпеня на прыклубнай пляцоўцы Новінскага СДК упершыню адбыдося свята майстроў: «Майстар на ўсе рукі!»

Свята майстроў – цудоўнае свята!

На iм прыгажосцi i працы багата!

Рукадзельніц - ткачых і майстроў - ганчароў,

Разьбароў - чарадзеяў і мастакоў.

Тут цацкі, ласункі, прысмакі гатовы,

Вы іх сустрэнеце абавязкова.

Запрашаем, калі ласка, госці,

На наша свята прыгажосці!

І сапраўды, багата наша Бярэзінская зямля на таленавітых і працавітых людзей. Кожны чалавек па сваёй натуры мастак, толькі было б жаданне штосьці тварыць. Новiнцам гэтага не займаць. Свята " Майстар на ўсе рукi " стала яскравым таму пацвярджэннем.

На свята былi запрошаны майстры з в. Новiны, Новай i Старай Падваложкi, а таксама Марцiянаўкі.

Гэта Ашуркевiч Пётр Мiхайлавiч, Габар Людзмiла Яфiмаўна, Клімовіч Святлана Анатольеўна, Клімовіч Яніна Анатольеўна, Клiмовiч Нiна Дзмітрыеўна, Шуранава Вікторыя Віктараўна, Пшанічнік Валянціна Пятроўна, Юдзенкова Валянціна Васільеўна, Прымак Таццяна Міхайлаўна, Шах Вольга Мікалаеўна, Радзіонава Святлана Іванаўна, Благародная Анастасія Дзмітрыеўна, Богач Дзмітрый Васільевіч, Богач Паліна Дзмітрыеўна, Пянкрат Аляксандра Атрыфанаўна, Пянкрат Анастасія Валянцінаўна, Верына Вольга Адамаўна, Верына Наталля Валер’еўна, Путрык Галіна Сяргееўна, Кіклевіч Галіна Іванаўна, Хаметшына Маргарыта Аляксандраўна.

Майстры прадставілi свае працы у розных накiрунках: саломапляценне, вышыўка крыжыкам i гладдзю, алмазная вышаўка, бiсерапляценне, вязанне спiцамi i кручком, разьба па дрэве, пляценне кошыкаў, ткацтва паясоў , лялькі-траўнiцы, вырабы з мешкавiны i кавы, пляценне з папяровых трубачак і г.д.

Прысутных: гасцей, майстроў, жыхароў чакала шмат цікавага на свяце. Усе маглi падзiвiцца на выставы дэкаратыўна - прыкладнога мастацтва нашых майстроў, прыдбаць сабе на выставе-продажу смачнае печыва, паспрабаваць свае здольнасці ў майстар-класе па ткацтву традыцыйных паясоў , а таксама разам з узорным фальклорным дзiцячым гуртом "Валошкi" i народным сямейным гульнёва-абрадавым гуртом "Радзiна" паспяваць і патанчыць.

Шчырыя пажаданні, узнагароджванне майстроў дыпломамі за удзел у свяце, гумар, пачастункі,танцы, спевы – усё спрыяла святочнаму настрою.

Наша свята - гэта не толькі незабыўная сустрэча майстраў на ўсе рукі, яно раскрывае людзям вочы на хараство, якое іх акружае, абуджае цікавасць да творчасці – гэта калі людзям па ланцужку перадаецца радасць і натхненне ад таго, хто стварае такія выдатныя рэчы.

Увогуле, такое свята павінна ладзіцца, нават дзеля таго, каб не знікала повязь пакаленняў беларускіх майстроў, бо гэта нам засталося ў спадчыну ад нашых продкаў. І вельмі прыемна, што і зараз перадаецца ад бабулі і дзядулі, ад матулі і таты нашым дзецям – яны наш творчы і культурны працяг.

Святлана Клімовіч, загадчык Новінскага СДК

Чытаць 73 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы