Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

28 ліпеня 2020 года на базе ААТ «Брадзец» адбылося раённае свята «Зажынкі»

30.07.2020

28 ліпеня 2020 года на базе ААТ «Брадзец» адбылося раённае свята «Зажынкі», якое дало старт уборачнай кампаніі ў Бярэзінскім раёне.

З пачаткам жніва камбайнераў павіншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў. Малітвай блаславіў на працу земляробаў благачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Св. Мікалая Цудатворца протаіерэй Ілля Ганчарук, які пад звонавы звон акрапіў асвячонай вадой кіраўнікоў, камбайнераў, тэхніку і хлебную ніву.

Дырэктар ААТ «Брадзец» даў адмашку: «У добры шлях, жніво 2020!». Права адправіць першы камбайн у поле прадастаўляецца моладзёжнаму экіпажу ў складзе Корыка Уладзіслава і Лапіцкага Анатоля. Зашумелі маторы, камбайны, як велічныя птушкі паплылі па свежым хлебным полі. Хай першае зерне нашых палёў, зльеца ў адзіную раку і ў далейшым вялікім караваем лягжа на стол роднай Беларусі.

Чытаць 65 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы