Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Другая міжрэгіянальная Паралімпіяда

17.08.2020

14 жніўня 2020 года ў Чэрвені прайшла другая міжрэгіянальная Паралімпіяда.

Удзельнічалі каманды аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў Бярэзінскага, Чэрвеньскага, Пухавіцкага, Лагойскага і Смалявіцкага тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Спаборніцтвы прайшлі ў некалькіх дысцыплінах: лёгкая атлетыка, плаванне, камандная эстафета і перацягванне каната. У агульнакамандным заліку перамаглі ўдзельнікі з Чэрвеня, 2-е месца заняла каманда ДУ «Бярэзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», а 3-е - Лагойск. Усім без выключэння ўдзельнікам ўручылі медалі і падарункі. Хлопцы атрымалі зарад бадзёрасці, пазітыву і масу эмоцый!

Чытаць 52 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы