Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

СКМ «Увага - дзеці!» з 25.08 па 05.09.2020 на тэрыторыі Мінскай вобласці

21.08.2020

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сённяшні дзень застаецца актуальнай. У бягучым годзе назіраецца істотны рост аварый з удзелам непаўналетніх.

Памылкі непаўналетніх пешаходаў, якія сталі прычынамі ДТЗ:

- пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам;

- нечаканы выхад з-за транспартнага сродку або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляднасць кіроўцу;

- знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.

Вялікую небяспеку ствараюць прыпаркаваныя аўтамабілі, але ад іх нікуды не падзецца, тут вельмі важна ведаць, што з-за любой перашкоды, выхад на дарогу небяспечны. Пра гэта павінен ведаць кожны!

Што тычыцца малалетніх дзяцей, то тут кожны промах з боку бацькоў, можа апынуцца непрыемнай сітуацыяй, як у прыведзеным ніжэй выпадку. Часцяком дарослыя, якія суправаджаюць дзяцей - адцягваюцца, размаўляючы па тэлефоне ці на іншыя моманты, тым самым могуць выпусціць з-пад увагі сваё дзіцяці.

Акрамя таго, адной з прычын траўміравання пешаходаў на дарогах, у тым ліку і дзяцей - з'яўляецца недысцыплінаванасць кіроўцаў, і невыкананне патрабаванняў Правілаў ў частцы праезду імі нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі пешаходам.

Паважаныя дарослыя! Дзецям неабходна тлумачыць, што нават маючы перавагу на пешаходным пераходзе, пешаход абавязаны быць вельмі уважлівым, асцярожным, не адцягвацца пры пераходзе праезнай часткі абавязкова глядзець па баках, выключыць размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстанне навушнікаў пры праслухоўванні якой-небудзь інфармацыі ці музыкі, сваімі дзеяннямі не ствараць перашкоды для руху транспартных сродкаў.

Больш сумна ідуць справы з катэгорыяй непаўналетніх пасажыраў. Частая прычына гібелі непаўналетніх або іх траўміравання з'яўляецца невыкананне Правілаў дарожнага руху ў частцы перавозкі непаўналетніх пасажыраў, але пагаршае і той факт, што кіроўцы не толькі не забяспечваюць бяспечную перавозку сваіх пасажыраў, але і дапускаюць шэраг іншых, прычым грубых правапарушэнняў.

Кіроўцам нагадваем!

Згодна з п.178 ПДР «Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да пяці гадоў;

дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.

Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання названых у частцы першай гэтага пункта прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.

Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны».

Варта адзначыць, што заканадаўствам прадугледжаны абавязак выкарыстання не толькі так званых «дзіцячых крэслаў», але і іншых прылад, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай штатных рамянёў бяспекі.

ДТЗ з удзелам дзяцей веласіпедыстаў паказваюць, што прычынамі аварый з названай катэгорыяй з'явіліся: няведанне Правілаў і няўважлівасць саміх дзяцей. Умова для здзяйснення аварый - знаходжанне дзяцей-веласіпедыстаў да 14-гадовага ўзросту на дарогах агульнага карыстання без дарослых. Таму з надыходам летняга перыяду неабходна дарослым правесці тлумачальную гутарку з дзецьмі пра бяспечныя паводзіны на дарозе, улічваючы патрабаванні Правіл дарожнага руху, у частцы датычнай.

Увага!

Напярэдадні пачатку навучальнага года Дзяржаўтаінспекцыя Рэспублікі Беларусь з 25 жніўня па 5 верасня 2020 года праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства: «Увага - дзеці!».

Паважаныя бацькі! Вам неабходна прыняць усе меры, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі! Будзьце ім станоўчым прыкладам на дарозе! Не пакідайце без нагляду малалетніх і вядома ж, пастаянна нагадвайце юным удзельнікам дарожнага руху аб тым, як паводзіць сябе на дарозе і ў транспарце!

У выпадку выяўлення супрацоўнікамі міліцыі фактаў парушэння ПДР непаўналетнімі, у дачыненні да бацькоў могуць быць складзены адміністрацыйныя пратаколы па арт.9.4 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя вадзіцелі! Згодна п.166.9 ПДР у перыяд правядзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства неабходна ўключыць блізкае святло фар падчас руху ў светлы час сутак! У абавязковым парадку перавозіце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады!

Паважаныя дарослыя! Бяспека дзяцей у першую чаргу залежыць ад вашай увагі і кантролю!

Дзяржаўтаінспекцыя Бярэзінскага раёна

Чытаць 55 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы