Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

ДАІ папярэджвае вадзіцеляў аб адказнасці за блакаванне дарог

27.08.2020

З розных інтэрнэт-рэсурсаў раздаюцца заклікі да кіроўцаў наўмысна сігналіць, ствараць заторы на дарогах, блакуючы рух транспарту.

Абсалютная большасць людзей дрэнна ставiцца да падобных выхадак правакатараў: на лінію 102 паступаюць шматлікія скаргі і просьбы прыцягнуць да адказнасці парушальнікаў спакою. Асабліва такія дзеянні пагаршаюць і без таго складаную дарожную абстаноўку перад выходнымі, калі людзі масава выязджаюць за горад.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за парушэнне Правілаў карыстання гукавымі сігналамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 3 базавых велічынь. За наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый шляхам стварэння перашкод, устаноўку пастоў ці іншым спосабам прадугледжаны штраф да 10 базавых велічынь. Калі такія дзеянні пацягнулі шкоду ў асабліва буйным памеры, у адпаведнасці з арт. 310 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжана крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў, якая надыходзіць з 16-гадовага ўзросту.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі арыентаваны на перадачу ў органы следства інфармацыі аб асобах, наўмысна блакуючых транспартныя камунікацыі, для наступнай дачы прававой ацэнкі.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху памятаеце, што сваімі дзеяннямі вы пазбаўляеце грамадзян магчымасці своечасова дабрацца да месца прызначэння, ствараеце пагрозу бяспецы дарожнага руху, у тым ліку і пешаходам, а таксама ствараеце перашкоды для руху аўтамабіляў аператыўнага прызначэння.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы сталі відавочцам наўмыснага блакавання руху, стварэння затораў і руху з неабгрунтавана нізкай хуткасцю, паведаміце пра гэта ў органы ўнутраных спраў па тэлефоне 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуем.

ДАІ Мінскай вобласці заклікае вадзіцеляў да самадысцыпліны, адказнасці і выканання ПДР!

УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Чытаць 35 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы