Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!» 28.08.2020 на тэрыторыі Мінскай вобласці

27.08.2020

З 25 жніўня па 5 верасня 2020 года на тэрыторыі Мінскай вобласці дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага - дзеці!», у рамках якога пад дэвізам «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!» 28 жніўня г. г. таксама арганізавана і правядзенне Адзінага дня бяспекі дарожнага руху, накіраванага на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года.

У першыя дні, калі навучэнцы пойдуць у школу, абласная Дзяржаўтаінспекцыя і прадстаўнікі адукацыі ў рамках тыдня бяспекі дарожнага руху сустрэнуцца з вучнямі і іх бацькамі, каб яшчэ раз пагаварыць пра важныя пытанні, якія тычацца правільных і бяспечных паводзінаў на вулічна-дарожнай сетцы, ў аўтатранспарце, пазначэння святлоадбіўнымі элементамі ў цёмны час сутак, а таксама культуру паводзін і ўзаемапавагi паміж удзельнікамі дарожнага руху.

!!!Таксама вельмі важна нагадаць нашым паважаным кіроўцам аб тым, што падчас спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Увага - дзеці!» кіроўцам ўсіх транспартных сродкаў, пры руху ў светлы час сутак неабходна ўключаць блізкае святло фар, альбо дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці), быць максімальна ўважлівымі, асабліва паблізу дзіцячых навучальных устаноў, пешаходных пераходаў і на дваровых тэрыторыях.

За парушэнне гэтага патрабавання, прадугледжанага п.166.9 ПДР, у адносінах да вадзіцеляў прымяняецца адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з ч.3 арт. 18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сённяшні дзень застаецца актуальнай. У бягучым годзе ў параўнанні з мінулым годам назіраецца істотны рост аварый з удзелам непаўналетніх на тэрыторыі Мінскай вобласці.

Так, за 7 месяцаў бягучага года адбылося 53 ДТЗ, у выніку якіх 5 непаўналетніх загінулі і 54 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 19 ДТЗ адбыліся па віне саміх дзяцей.

Асноўнымі памылкамі непаўналетніх пешаходаў, якія сталі прычынамі ДТЗ з'явіліся: пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам, нечаканы выхад з-за транспартнага сродку або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляднасць кіроўцу, а таксама знаходжанне на праезнай часткі без суправаджэння дарослых. Вось некаторыя прыклады:

21.06.2020 у 20 гадзін 00 хвілін, жыхар г. Вілейка, 1991 г.н., кіруючы аўтамабілем «Аўдзі 100», і рухаючыся па вул. Азёрная, 13 у в. Іванцэвічы Вілейскага раёна, з боку а/в Паўночна-Усходні абыход г. Вілейка ў напрамку д. 32 вул. Азёрнай, на закругленні аўтадарогі направа здзейсніў сутыкненне ў межах сваёй паласы руху з непаўналетнім веласіпедыстам 2009 г.н., які ў парушэнне п.п. 148, 154,154.1 Правілаў дарожнага руху, рухаўся на дарожным веласіпедзе па сярэдзіне праезнай часткі, насустрач руху аўтамабіля. У выніку ДТЗ веласіпедыст атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў дзіцячую бальніцу УАЗ «Маладзечанская ЦРБ».

02.07.2020 ў 17 гадзін 15 хвілін, жыхарка г. Вілейка, 1995 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем Мэрсэдэс-Бенц 200 і рухаючыся па вул. Савецкая, з боку вул. Шубіна ў напрамку вул. пл. Свабоды г. Вілейка, здзейсніла наезд на непаўналетняга пешахода 2008 года нараджэння, які выбег з завулка Рачны на дарогу па вул. Савецкая ў непасрэднай блізкасці перад рухомым аўтамабілем, злева направа па ходзе руху аўтамабіля. У выніку ДТЗ непаўнагадовы атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў УАЗ «Маладзечанская ЦРБ».

06.08.2020 ў 16 гадзін 55 хвілін жыхарка г. Мінск, 1981 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем Мэрсэдэс-Бенц і рухаючыся па 63-м км а/в Р-58 Мінск-Калачы-Мядзел з боку а.г. Ілля, Вілейскага раёна ў напрамку г. Мінска, здзейсніла наезд на непаўналетняга пешахода 2003 г.н., які пераходзіў праезную частку дарогі па пешаходным пераходзе, справа налева па ходзе руху аўтамабіля. У выніку ДТЗ непаўнагадовая атрымала цялесныя пашкоджанні, была дастаўлена для агляду і аказання медыцынскай дапамогі ў УАЗ «Вілейскае ЦРБ».

Паважаныя дарослыя, тлумачце дзецям, што нават маючы перавагу на пешаходным пераходзе, пешаход абавязаны быць вельмі ўважлівым, асцярожным, не адцягвацца пры пераходзе праезнай часткі, абавязкова глядзець па баках, выключыць размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстанне навушнікаў пры праслухоўванні якой-небудзь інфармацыі ці музыкі, сваімі дзеяннямі не ствараць перашкоды для руху транспартных сродкаў.

Перыяд заканчэння летняга адпачынку і пачатку вучобы традыцыйна характарызуецца наяўнасцю шэрагу пагроз забеспячэнню бяспекі дзяцей на дарозе. Адным з асноўных такіх рызык з'яўляецца павелічэнне актыўнасці перавозкі дзяцей з месцаў адпачынку, дзіцячых лагераў асабістым транспартам, а таксама ў складзе арганізаваных груп аўтобусамі.

На цяжар наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх пасажыраў ўплывае тая акалічнасць, што шэраг дарослых пры перавозцы дзяцей усё ж грэбуюць выкарыстаннем пасіўных сродкаў бяспекі (аўтакрэсел, бустэраў, спецыяльных падушак), альбо перавозяць малалетніх дзяцей у дзіцячых утрымліваючых прыладах, не прыфастрыгоўваючы іх рамянямі бяспекі. Але акрамя гэтага, да глыбокага шкадавання, знаходзяцца і злосныя парушальнікі, якія, не баючыся адказнасці і наступстваў садзяцца за руль у алкагольным ап'яненні, тым больш, калі ў аўтамабілі знаходзяцца непаўналетнія пасажыры.

ДАІ нагадвае, што за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч.5 ст.18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 4 БВ. Паважаныя дарослыя! У абавязковым парадку перавозіце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады!

Згодна з п.178 ПДР «Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да пяці гадоў;

дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.

Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання названых у частцы першай гэтага пункта прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.

Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны» .

Варта адзначыць, што заканадаўствам прадугледжаны абавязак выкарыстання не толькі так званых «дзіцячых крэслаў», але і іншых прылад, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай штатных рамянёў бяспекі.

Пакуль не скончылася цёплая пара, на дарозе мы нярэдка сустракаем веласіпедыстаў, і на жаль, сярод дарослых мы бачым на вялікай дарозе і дзяцей. А правілы абвяшчаюць - знаходжанне дзяцей-веласіпедыстаў да 14-гадовага ўзросту на дарогах агульнага карыстання без суправаджэння дарослых катэгарычна забаронена. Таму не будзе лішнім правесці тлумачальную гутарку бацькам з дзецьмі па бяспечным веларуху, каб не здарылася непрыемнай сітуацыі.

Таксама трывожная статыстыка з такой катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху, як непаўналетнія кіроўцы, прычым маюцца факты не толькі «бяспраўнага кіравання», але і кіраванне транспартным сродкам непаўналетнім ў стане алкагольнага ап'янення з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі!

Гэта здарэнне, ды і шэраг іншых, дзе за рулём аказваюцца непаўналетнія, кажа не толькі аб вінаватасці саміх кіроўцаў, але халатнасці і безадказнасці з боку дарослых!

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці звяртае ўвагу бацькоў і нагадвае аб тым, што менавіта яны ў першую чаргу нясуць адказнасць за сваіх дзяцей! Неабходна на асабістым станоўчым прыкладзе з самага ранняга ўзросту выхоўваць у дзяцей навык няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху, тлумачыць дзецям наступствы невыканання ПДР.

Шлях дзіцяці ў школу і назад дадому павінен быць бяспечным! Нагадайце асноўныя правілы паводзін на дарозе! Дабейцеся таго, каб дзіця, знаходзячыся паблізу або на праезнай частцы не размаўляла па тэлефоне і не слухала музыку ў навушніках, так як гэта адцягвае яго ўвагу! У абавязковым парадку пазначце школьную сумку, вопратку дзіцяці святлоадбіўнымі элементамі!

За неналежнае выкананне абавязкаў па выхаванні непаўналетніх, бацькі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя дарослыя! Бяспека дзяцей у першую чаргу залежыць ад вашай увагі і кантролю, будзьце добрым прыкладам для іх!

Чытаць 40 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы