Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

З 17 жніўня па 10 верасня ў раёне праходзіць прафілактычная акцыя МНС «У цэнтры ўвагі – дзеці!»

28.08.2020

Гэта традыцыйная акцыя выратавальнікаў прымеркавана да пачатку навучальнага года.

У апошнія дні лета работнікі МНС праводзілі прафілактычную працу з дзецьмі і іх бацькамі ў цэнтральным універмагу, наперадзе - праца з дзецьмі і педагогамі ў агульнаадукацыйных установах, у працоўных калектывах. Для дзяцей пройдуць урокі бяспекі, з дарослымі пагавораць аб захаванні мер пажарнай бяспекі ў побыце і на працоўным месцы. Мэта акцыі - ў чарговы раз нагадаць людзям, як дорага могуць каштаваць хвіліны, калі іх дзеці пакінуты без нагляду і да чаго можа прывесці дзіцячае свавольства з агнём. Дарэчы, у гэтым годзе ў раёне адбыліся шэсць узгаранняў па прычыне свавольства дзяцей з агнём, дзеці не пацярпелі.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Чытаць 44 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы