Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

У Бярэзінскім раёне працягваецца акцыя «Дапамажы пайсці вучыцца»

02.09.2020

Амаль кожны дзень удзельнікі яе наведваюць шматдзетныя сем'і, сем'і, якія знаходзяцца на розных відах уліку, ўручаюць дзеткам падарункі і віншуюць са святам.

Так, на днях старшыня Бярэзінскага райвыканкама Аляксандр Бабічаў і начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алеся Цітова наведалі шматдзетную сям'ю Аўчарэнка, дзе выхоўваюцца шасцёра дзяцей.

Не засталіся без увагі і дзеці, якія пакуль выхоўваюцца не дома, а ў Бярэзінскім сацыяльна-педагагічным цэнтры. Данііл Куксік і Ілля Трапянок - першакласнікі. Хлопчыкі вельмі ўзрадаваліся, калі намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі ўручыў ім прыгожыя, стыльныя заплечнікі.

Штогод дапамагае, набывае розныя канцылярскія «неабходнасці», індывідуальны прадпрымальнік Іна Мерзлава. Да ўдзелу ў акцыі актыўна далучыліся мясцовыя ўлады, кіраўнікі аддзелаў райвыканкама, калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна. Вялікі дзякуй усім! Мы разам дапамаглі сабрацца ў школу многім хлопчыкам і дзяўчынкам, падарылі ім свята.

Чытаць 38 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы