Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

«Цвярозы кіроўца!» з 4 па 7 верасня 2020 года!

03.09.2020

Нягледзячы на меры па спыненні фактаў кіравання транспартнымі сродкамі, асобамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, дадзеная праблематыка застаецца актуальнай.

Нецвярозае кіраванне рана ці позна прыводзіць да дарожна-транспартных здарэнняў.

Улічваючы сітуацыю, якая склалася, з 4 да 7 верасня 2020 года на ўсёй тэрыторыі Мiнскай вобласці дзяржаўтаінспекцыя праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі кіроўцамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення.

ДАІ нагадвае!

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам кожны кіроўца абавязаны ведаць, што за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, альбо перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмова ад праходжання агляду прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады і штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь.

За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым прадугледжаная спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане ап'янення, альбо бачыце на праезнай частцы нецвярозых пешаходаў і веласіпедыстаў - паведаміце ў дзяжурную часць па тэлефоне 102 (званок бясплатны).

Дзяржаўтаінспекцыя Бярэзінскага раёна

Чытаць 63 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы