Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Дзень беларускага пісьменства на Бярэзіншчыне

07.09.2020

Дзень беларускага пісьменства па традыцыі адзначаецца ў першую нядзелю верасня.

Беларусь заўсёды лічылася краінай высокай кніжнай культуры. Гісторыя беларускай кнігі багатая на вялікіх людзей, якія ўнеслі свой важкі ўклад у развіццё культуры не толькі нашай краіны, але і свету. Да Дня беларускага пісьменства ў Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы аформлена выстава «Да кніжных скарбаў дакрануся...».

Кнігі распавядаюць аб жыцці і творчым шляху вялікіх дзеячаў беларускай культуры і асветы, сярод якіх Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны. Асобнае месца займае ўнікальнае выданне - «Кніжная спадчына Францыска Скарыны».

Францыск Скарына - беларускі першадрукар, гуманіст, асветнік, вучоны, пісьменнік, медык, знакаміты выдавец. Ён лічыў, што па кнігах Святога Пісання можна не толькі вучыць грамаце, але і спасцігаць сем навук (граматыку, рыторыку, дыялектыку, арыфметыку, геаметрыю, музыку і астраномію). Выданне Францыскам Скарынам Бібліі мела вялікае значэнне ў гісторыі асветы і культуры не толькі ўсходніх славян, але і ўсяго славянскага свету. Скарына быў выключна адважным чалавекам, калі ў такой кнізе, як «Біблія», змясціў гравюры свайго партрэта, тытулы, прадмовы, паданні, пасляслоўi, сюжэты з жыцця сялян і гараджан. Для таго часу гэта была вялікая з'ява ў духоўным жыцці і наватарства ў выдавецкай справе.

Яшчэ на выставе прадстаўлена факсімільнае выданне першага ў свеце «Буквара» (1618 г.), мастацка-ілюстраванае энцыклапедычнае выданне «Кніжная спадчына Беларусі».

Чытаць 83 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы