Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

Геральдыка

Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці

У мэтах стварэння афіцыйных геральдычных сімвалаў некаторых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я ю:

1. Заснаваць афіцыйныя геральдычныя сімвалы наступных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці:

герб і сцяг Мінскай вобласці;
герб і сцяг горада Беразіно і Бярэзінскага раёна.

2. Зацвердзіць прыкладзеныя:

Палажэнне аб гербе Мінскай вобласці, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб сцягу Мінскай вобласці, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб гербе горада Беразіно і Бярэзінскага раёна, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб сцягу горада Беразіно і Бярэзінскага раёна, яго апісанне і выяву.

3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго подписания.

ПАЛАЖЭННЕ
аб гербе горада Беразіно і Бярэзінскага раёна

1. Герб горада Беразіно і Бярэзінскага раёна з'яўляецца іх афіцыйным геральдычным сімвалам.
герб горада Беразіно і Бярэзінскага раёна - уласнасць Бярэзінскага раёна, правам распараджэння якой валодае Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт.

2. Малюнак герба горада Беразіно і Бярэзінскага раёна размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Беразіно і Бярэзінскага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.

Выява герба горада Беразіно і Бярэзінскага раёна можа размяшчацца ў тых месцах горада Беразіно і Бярэзінскага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне малюнка Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэннi Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, герба горада Беразіно і Бярэзінскага раёна і іншых гербаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г. № 111, 2/1050).

Выява герба горада Беразіно і Бярэзінскага раёна можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.

3. Права на выкарыстанне выявы герба горада Беразіно і Бярэзінскага раёна ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта.

Апісанне герба горада Беразіно і Бярэзінскага раёна

Герб горада Беразіно і Бярэзінскага раёна ўяўляе сабой перасечаны іспанскі шчыт, у верхнім срэбным полі якога намаляваны ўзнікаючы з залатой кароны ліс чырвонага колеру, звернуты направа, які трымае ў лапах залатую стралу, перахрышчаную двума перакладзінамі, герб "Ліс". У ніжнім зялёным полі размешчаны тры перакуленых срэбных дубовых ліста з двума жалудамі.

ПАЛАЖЭННЕ аб сцягу горада Беразіно і Бярэзінскага раёна

1. Сцяг горада Беразіно і Бярэзінскага раёна з'яўляецца іх афіцыйным геральдычным сімвалам.
Сцяг горада Беразіно і Бярэзінскага раёна - уласнасць Бярэзінскага раёна, правам распараджэння якой валодае Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт.

2. Сцяг горада Беразіно і Бярэзінскага раёна размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Беразіно і Бярэзінскага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.

Сцяг горада Беразіно і Бярэзінскага раёна можа размяшчацца ў тых месцах горада Беразіно і Бярэзінскага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэннi Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сцяга горада Беразіно і Бярэзінскага раёна і іншых сцягоў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г. № 111, 2/1050).

Сцяг горада Беразіно і Бярэзінскага раёна можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.

3. Права на выкарыстанне сцяга горада Беразіно і Бярэзінскага раёна ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта.

Апісанне сцяга горада Беразіно і Бярэзінскага раёна

Сцяг горада Беразіно і Бярэзінскага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы якога на адным баку размешчана гарызантальная паласа зялёнага колеру, якая складае 1/3 яго шырыні. У цэнтры на паласе намаляваны ўзнікаючы з жоўтай кароны ліс чырвонага колеру, звернуты налева, які трымае ў лапах стралу жоўтага колеру, перахрышчаную двума перакладзінамі, герб "Ліс". У ніжнім зялёным полі размешчаны тры перакуленых дубовых ліста белага колеру з двума жалудамі.

593 разоў (а) Апошняя змена: 14.11.2018