Адрес:

223311, Минская обл., г. Березино, ул. Октябрьская, 18

Телефон:

+375 (1715) 5-58-41

Режим работы:

понедельник-пятница с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00

Богушевичская сельская библиотека-клуб

clip image002 0033

БАГУШЭВІЦКАЯ СЕЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА была адкрыта пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. З друкаваных выданняў вядома:

… У мястэчку Багушэвічы ёсць хата-чытальня, пры якой працуюць сельскагаспадарчы, палітычны гурткі, якія галоўным чынам складаюцца з камсамольцаў, сяброў КПБ і старэйшых вучняў сямілеткі. Насельніцтва ў працу гурткоў уцягнута слаба. Пры хаце-чытальні ёсць бібліятэка. Творы прыгожай пісьменнасці і сельскагаспадарчая літаратура пашыраны слаба. У сялян часамі яшчэ сустракаюцца кнігі рэлігійнага зместу (малітвеннікі, евангелія) і старыя спеўнікі.

М. Самцэвіч. Наш Край. 1927. Сакавік. С. 29 - 34

… Культурная работа лучше всего поставлена в Беличанской и Богушевичской избах-читальнях. В Богушевичском сельсовете удалось на каждые 4 двора выписать по газете. Там же в каждый населённый пункт дана передвижная библиотека.

Бюллетень Совета Народных Комиссаров БССР. 1926. Март. С. 90-95 Даныя гадавой справаздачы Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта Барысаўскай акругі з 1 студзеня 1925г. да 1 студзеня 1926г.

… У вёсцы Багушэвічы па ініцыятыве кааператыўнага таварыства былі адрамантаваны ўсе местачковыя ўстановы – сямігодка, медыцынскі пункт, сельсавет, хата-чытальня.

Газета “Звязда” ад 20 лістапада 1925 года

Хата-чытальня размяшчалася ў драўляным доме на гары, насупраць магазіна. У ёй збіралася на сходы моладзь, чытала газеты і часопісы, займалася мастацкай самадзейнасцю. Працаваў гурток па ліквідацыі непісьменнасці. Багушэвіцкая хата-чытальня лічылася на той час лепшай у акрузе. У ёй змяшчалася 1 500 экземпляраў кніг, газет, часопісаў. Але вясковая інтэлігенцыя чамусьці не была зацікаўлена ў паляпшэнні яе работы, таму чытачоў тут было мала. У 1927 годзе ў хаце-чытальні быў устаноўлены першы ў раёне гучнагаварыцель. У фондзе культасветустановы было 12 найменняў газет, у тым ліку і яўрэйскія. Аднак не хапала мастацкай літаратуры.

clip image002 0039У гады ваеннага ліхалецця драўляны дом разам з кнігамі быў знішчаны нямецкамі акупантамі. У пасляваенны перыяд прыйшлося аднаўляць гаспадарку і паднімаць культуру. Прыблізна ў 1950-51 гадах клуб быў адбудаваны, з ім пад адным дахам размясцілася і бібліятэка, і займала адзін невялікі пакойчык без электрычнага асвятлення з асобным уваходам. Фонд быў малы і размяшчаўся на прыстасаваных стэлажах з дошак. Загадваў вясковымі ўстановамі культуры Дарожка Іван Кандратавіч. 1 жніўня 1956 года бібліятэку узначаліў малады спецыяліст Няборская Валянціна Маркаўна з дыпломам выпускніка Мінскага бібліятэчнага тэхнікума. На перыяд выбрання Валянціны Маркаўны старшынёй мясцовага сельскага Савета працавалі Жлобіч Людзміла, Смольская Марыя Міхайлаўна. У 1967 годзе бібліятэку прыняла Няхай Валянціна Міхайлаўна. З жніўня 1977 - па студзень 1980 года бібліятэкарам была Шамецька Алена Уладзіміраўна. Пажар па віне качагара 16 снежня 1979 года знішчыў клуб і бібліятэку. Кніжны фонд прышлося поўнасцю аднаўляць з дапамогай абласнога і мясцовага бюджэту. Пад бібліятэку аддалі будынак былой калгаснай канторы, дзе на момант засялення былі абутковая майстэрня і кватэра. Памяшканне прышлося прыстасоўваць пад бібліятэку, яна знаходзілася там да 2007 года. У студзені 1980 года ў бібліятэку вяртаецца Няборская Валянціна Маркаўна і працуе да выхаду на пенсію. Ёй была наладжана цесная садружнасць з мясцовым клубам і школай, сумесна з якімі праводзіліся вечарыны, літаратурна-музычныя кампазіцыі. У калгаснай канторы быў абсталяваны куток спецыяліста, куды дастаўлялася новая, паступіўшая ў бібліятэку літаратура. Дастаўляліся кнігі і на жывёлагадоўчую ферму, дзе сістэматычна ладзіліся гучныя чытанні і агляды кніжных навінак. Бібліятэчны фонд на канец 1991 года складаў 10 090 экз. друкаваных выданняў, якім карысталася 240 чытачоў.

 

 

clip image002 0040

У верасні 1992 года, пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А.С. Пушкіна бібліятэкарам прызначана Бінжук Тамара Уладзіміраўна, яна працуе і па цяперашні час. На перыяд дэкрэтнага адпачынку аснаўнога работніка працавалі Паўленка Людзміла Філіпаўна (17.10.1985-16.01.1986гг.), Паўленка Таццяна Уладзіміраўна (11.09.1995-06.02.1998гг.), Мірановіч Святлана Ігараўна (06.02.1998-18.11.1998гг.).

З пачатку 2000-ых гадоў асноўным накірункам дзейнасці Багушэвіцкай сельскай бібліятэкі з'яўляецца экалагічнае выхаванне. Была распрацавана і плённа рэалізавалася доўгатэрміновая экалагічна-асветніцкая і выхаваўчая праграма “Зберажом прыроду – уратуемся самі”, якая прадугледжвала сістэму мерапрыемстваў па экалагічнай асвеце і інфармаванні грамадскасці на 2003 – 2006 гады. Усё прадумана да дробязей: экалагічны інтэр'ер бібліятэкі, экспазіцыі, выставы, мерапрыемствы. Унікальная эка-экспазіцыя бібліятэкі “Ахоўваць прыроду – значыць любіць радзіму” была пабудавана на супрацьпастаўленні двух падыходаў чалавека да прыроды: спажывецка-эгаістычнага, вынішчальна-разбуральнага і ўзнёсла-захапляльнага, ашчадна-беражлівага. Экспазіцыя рэкламавалася на старонках часопісаў “Бібліятэка прапануе”, “Родная прырода”. Тамара Уладзіміраўна Бінжук - добрасумленны работнік з творчым падыходам да працы, шчыра ўлюблёны ў малую радзіму. Яна згуртавала вакол сябе юных чытачоў. З 2003 года пры бібліятэцы працуе краязнаўча-экалагічны клуб “Беразавічок” для падлеткаў.

 

clip image002 0034

 

Задачы яго – выхаваць пазнавальна-эстэтычныя адносіны да прыроды і даць практычныя навыкі прымянення экалагічных ведаў. Для школьнікаў праходзілі ўрокі экалагічнай адукацыі, літаратурна-паэтычныя гадзіны, гадзіны цікавай інфармацыі, гутаркі, экскурсіі на прыроду, агляды новай літаратуры і перыядычных выданняў. Добрым сябрам установы з'яўляецца мясцовая школа. Разам ім удаецца зрабіць вольны час дзяцей цікавым і карысным. Натхняльнік гэтых добрых спраў Тамара Уладзіміраўна Бінжук старалася, каб юныя чытачы яшчэ змалку змаглі ацаніць прыгажосць роднай прыроды, адчуць адказнасць за яе далейшы лёс.

Узровень прапаганды экалагічных ведаў у многім залежыць ад якасці кніжнага фонда. У значнай ступені яго ўдалося папоўніць у 2005 годзе. На сродкі, выдзеленыя раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (300 тыс. рублей) набыты навукова-папулярная літаратура, кнігі экалагічнай тэматыкі, даведачна-энцыклапедычныя выданні для дзяцей (73 экз.), якія набылі вялікі попыт у юных вяскоўцаў. Да таго ж бібліятэка атрымлівала 6 найменаванняў перыядычных выданняў экалагічнай арыентацыі.

clip image002 0507Практыкаваліся цікавыя формы масава-асветніцкай работы з дарослым насельніцтвам. Сумесна з сельскім Домам культуры праведзены літаратурна-музычныя кампазіцыі, вечарыны, фальклорныя святы. Поўную актавую залу мясцовага Дома культуры сабрала свята кветак “Кветкавы карагод” у 2005 годзе. Фальклорная група падрыхтавала песенны вернісаж “Душа пяе, як бачу кветкі”. Сама Тамара Уладзіміраўна з'яўлялася пастаянным удзельнікам фальклорнага калектыву мясцовага Дома культуры.

Бібліятэчныя краязнаўчыя экскурсіі ў вёскі дазволілі сабраць матэрыялы да зборнікаў “Назвы зямлі багушэвіцкай”, “Вясковы моўнічак”, “Легенды і паданні старажытнага мястэчка Багушэвічы”, “Як лячыліся нашы продкі”, “Фальклорная скарбонка вёскі” і іншыя.

Багушэвіцкая сельская бібліятэка была намініравана ў 2005 годзе як лепшая ад Бярэзінскага раёна ў справе экалагічнага выхавання да ўдзелу ў ІІІ абласным аглядзе-конкурсе “Бібліятэка – асяродак экалагічнай культуры і адукацыі” прызнана лепшай і заняла першае месца сярод сельскіх бібліятэк за лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва ў 2004-2005 гадах .

У 2007 годзе бібліятэка адзначана на раённым аглядзе-конкурсе “Масавае мерапрыемства - візітная картка бібліятэкі” у намінацыі “Лепшае мерапрыемства экалагічнага профілю.”

Апроч гарантаваных бясплатных паслуг, бібліятэка пашырыла дадатковы платны сэрвіс: пачала аказваць платныя паслугі за выдачу кніг з камерцыйнага фонду. Усяго за 2 апошнія месяцы 2007 года бібліятэкай аказана платных услуг на суму 8, 6 тыс. рублёў.

Па рашэнню № 675 ад 30 жніўня 2007 года Багушэвіцкая сельская бібліятэка набыла новы імідж установы комплекснага тыпу - бібліятэка-клуб і размясцілася пасля капітальнага рамонту ў будынку былога клуба. З набыццём новага статута пашырыліся функцыі культурна-асветніцкай работы. У штатнае распісанне ўведзена адзінка арганізатара масавай работы, якім стала Краўчанка Ірына Анатольеўна. У 2008 годзе Багушэвіцкая бібліятэка-клуб стала аграгарадскога тыпу. У зону абслугоўвання ўваходзіць 9 населеных пунктаў, у якіх пражывае звыш 700 чалавек. Штогод абслугоўваецца каля 300 чытачоў. Кніжны фонд налічвае звыш 6 тыс яч экземпляраў.

 clip image002 0035clip image002 0037

Характэрнай рысай дзейнасці бібліятэкі-клуба стала сістэмнасць, комплекснасць правядзення масавых мерапрыемстваў, вывучэнне чытацкіх інтарэсаў, работа з асобнымі групамі наведвальнікаў і індывідуальная работа з кожным чытачом. Пастаянную прапіску атрымалі ўрокі міласэрнасці, маральнасці, экалагічнай адукацыі, патрыятычнага выхавання, здаровага ладу жыцця для падлеткаў; літаратурныя кампазіцыі, вечарыны, пасядзелкі, гадзіны карысных парад, інфарміны, гутаркі, сустрэчы з таленавітымі і цікавымі землякамі для дарослых; вечары адпачынку, дыскатэкі для моладзі. Установа жыве запатрабаваннямі сучаснага грамадства, дзейнасць якой мае практычную накіраванасць, скіраванасць на патрэбы сучаснікаў.

 

clip image002 0036clip image002 0038

 

У 2011 годзе да 510-годдзя старэйшай вёскі Бярэзіншчыны Багушэвічы было прымеркавана свята вёскі “Вёска толькі маладзее, хоць 5 стагоддзяў на плячах”. Была наладжана выстава народнай творчасці вяскоўцаў, выстава кулінарных шэдэўраў, гучалі вершы-прысвячэнні роднай вёсцы юных аматараў паэзіі І.Верабей, І.Казюкі. На свяце прысутнічалі былыя калгаснікі, адзіны з застаўшыхся ў жывых ветэран ВАв, жыхары вёскі ўсіх узростаў. На свяце была презентавана “Кніга вясковых рэкордаў” з імёнамі самага маленькага жыхара, самага дужага мужчыны, уладальніка пышнага вуса, доўгай касы, шматдзетнай матулі, самай маладой нявесты і бабулі і інш. На свяце гучалі любімыя на вёсцы песні, выконваліся папулярныя танцы. Прайшло ўшанаванне доўгажыхароў і гаспадароў лепшых падворкаў.

Праблеме беражлівых адносін да прыроды былі прысвечаны пасяджэнні аматарскага аб'яднання “Беразавічок” Багушэвіцкай СБК “Занесці ў Чырвоную кнігу прашу першай чалавечую душу!”, “Краявіды роднага краю, вам у любові сваёй прысягаю”.

У ходзе пастаянных акцый “Моладзь выбірае здароўе” Багушэвіцкая СБК прапануе ў пачатку дыскатэкі 5-хвілінную трыбуну агітацыі “Тры аргументы на карысць здаровага ладу жыцця”: быць здаровым – модна, быць здаровым – выгадна, быць здаровым – карысна.

У кастрычніку 2012 года на базе Бярэзінскай ЦБС адбылася абласная школа дырэктара з удзелам кіраўнікоў ЦБС Міншчыны, прадстаўнікоў Упраўлення культуры Мінаблвыканкама і Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна. 2 дні форума мелі важкі плён, сталі школай абмену цікавым вопытам работы, трыбунай меркаванняў па пытаннях развіцця сучасных публічных бібліятэк. Удзельнікі азнаёміліся з работай 6 сельскіх бібліятэк, у тым ліку і Багушэвіцкай СБК.

clip image002 0508clip image002 0509clip image002 0510

 

Прочитано 1609 раз Последнее изменение 12.11.2018

Информационные ресурсы