Бярэзінскія дзеткі, фізічныя і разумовыя здольнасці якіх абмежаваныя, наведваюць Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання. Не першы раз іх да іх прыходзяць ратавальнікі. Падчас чарговага мерапрыемства дзеці паглядзелі мультфільм з серыі “Чароўная кніга”, успомнілі нумар тэлефона выратавання, паразгадвалі загадкі. Яркія малюнкі нагадалі дзецям, што трэба рабіць пры ўзгаранні, а што нельга. Напрыканцы усе атрымалі падарункі ад ратавальнікаў і запрасілі нас на агульнае з бацькамі дзяцей мерапрыемства.
Насамрэч дзеці з абмежаванымі магчымасцямі – надзвычай безабаронныя перад тварам бяды. Іх асаблівасці – гэтаму прычына… А ўсім-усім без выключэння бацькам ратавальнікі яшчэ раз нагадваюць: не пакідайце сваіх маленькіх гарэз без нагляду!
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС