Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (1715) 5-58-41

 

Пятница, 12 октября 2018 года, 15:58

Пачынаецца пажарна-прафілактычная акцыя ў жыллі грамадзян

Источник  Соб. Инф.
Пачынаецца  пажарна-прафілактычная акцыя ў жыллі грамадзян

З 15 кастрычніка да 2 лістапада ў раёне пройдзе  міжведамасная рэспубліканская акцыя “За бяспеку - разам!”. Штодня рэйдавыя групы пбудуць правяраць домаўладанні грамадзян і расказваюць ім, як не патрапіць у спіс пагарэльцаў.

 У складзе груп - ратавальнікі,  міліцыя, работнікі адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання, энерганадзору, бальніцы, газавай гаспадаркі. Пад увагай – шматдзетныя і нядобранадзейныя сем’і, інваліды, адзінокія састарэлыя людзі і тыя, хто злоўжывае спіртным. Менавіта ў дамах названых  катэгорый грамадзян часцей за ўсе і адбываюцца пажары.

Каб упэўніцца, ці бяспечна жыць у вашым доме, звярніцеся ў Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па адрасе г.Беразіно, вул.Паркавая, 2, ці патэлефануйце па нумары 5-54-47. Ратавальнікі правераць ваш дом і дадуць адпаведныя рэкамендацыі. Паслуга бясплатная.

Вольга ДАНЭЙКА, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

12102018001

Прочитано 59 раз (а)