Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (1715) 5-58-41

 

Понедельник, 29 января 2018 года, 8:26

Калі збываюцца запаветныя жаданні…

Источник  Соб. Инф.
Калі збываюцца запаветныя жаданні…

 

Ведаеце, калі запаветнае жаданне абавязкова збудзецца? Калі вельмі моцна верыць! А яшчэ – калі рабіць крокі насустрач яго здзяйсненню! Менавіта такі крок зрабіла Ліза Варановіч, вучаніца ДУА “Пачатковая школа №1 г.Беразіно”. Напярэдадні Новага года яна напісала пісьмо ў дзіцячы часопіс “Юны выратавальнік”, у якім  расказала пра сваю мару. Ліза і яе сястрычка Каця вельмі любяць чытаць і мараць пра энцыклапедыю пра жывел. Прайшоў месяц – і вось дзяўчаты, вельмі шчаслівыя і крыху разгубленыя, стаяць  у актавай зале сваей школы і  прымаюць  заказаныя падарункі ад  “Юнага выратавальніка”. А ў дадатак – і цукеркі, і кніжкі, і размалеўкі! І ўсе апладысменты аднакласнікаў гучаць у іх гонар! Што цікава - тата дзяўчат працуе пажарным у цэнтральный выратавальнай часці г.Беразіно!

-         Я адразу не зразумела, што адбываецца, - дзеліцца ўражаннямі Ліза. Чаму з усяго зала завуць выйсці мяне? Ды разам с сястрою! Падумала:  можа, мы дзе нашкодзілі? А потым разгубілася і не адразу паверыла, што ў гэты самы момант збываецца мае жаданне! Я  гэтага вельмі чакала! Дзякуй!

Карэспандэнт з “Юнага выратавальніка” Таццяна Уладзіміраўна Яшчанка стала для дзяўчат той самай чараўніцай, якая выканала іх жаданне. А яшчэ яна правяла для ўсіх прысутных дзяцей захапляльныя конкурсы. Усмешкі, захапленне і  звонкі смех заўжды пануюць у зале, калі Таццяна Уладзіміраўна прыязджае на нашых дзетак. Так было і зараз! Напрыканцы ўсе дзеці паабяцалі выконваць правілы ўласнай бяспекі і распачаць з гэтага дня моцнае і трывалае сяброўства з часопісам “Юны выратавальнік”!

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Прочитано 189 раз (а)

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.berezino.minsk-region.gov.by/ru/novosti/novosti-rajona/item/3779-kali-zbyvayutstsa-zapavetnyya-zhadanni.html#sigProGalleria5f62a97b50