Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (1715) 5-58-41

 

Вторник, 06 ноября 2018 года, 9:19

Ізноў гарэла лазня

Источник  Соб. Инф.
Ізноў гарэла лазня

Познім вечарам 25 кастрычніка ратавальнікі тушылі лазню у Беразіно па вуліцы Кастрычніцкай. Гэта ўжо чацверты пажар лазні за гэты год у Бярэзінскім раёне. Ізноў “віноўніца” - печка. А дакладней – яе комін: гаспадар не стаў марнаваць час, каб выкласці комін з цэглы і купіў так названы “сэндвіч-комін”.

Ен уяўляе з сябе металічную трубу, што знаходзіцца яшчэ у адной трубе. У месцы сутыкнення такога коміна з драўлянымі канструкцыямі лазні і пачаўся пажар. Звяртаем вашу ўвагу: “сэндвіч-коміны” не прызначаныя для печаў! Чытайце ўважліва інструкцыю і не верце завярэнням прадаўца ў іх прыдатнасці для лазні! Літаральна за два гады на такім коміне ўтвараюцца  прагарыны і, як следства, узнікае пажар. Штогод з-за выкарыстання такіх комінаў у нашым раёне згарае 3-4 лазні. Згодна з проціпажарнымі нормамі Беларусі, у любых пабудовах – і жылых, і гаспадарчых – коміны павінны вырабляцца толькі з чырвонай цэглы. Акрамя таго, у месцы сутыкнення коміна з дахам павінна быць раздзелка. Гэта патаўшчэнне сценкі коміну да 38 сантыметраў. Акрамя таго, не дапускаецца рабіць на гарышчы гарызантальныя коміны. У народзе іх яшчэ называюць лежакамі альбо боравамі.  Атынкоўка, пабел коміну і яго ачышчэнне ад сажы павінны быць абавязковымі штогадовымі мерапрыемствамі.  

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Прочитано 79 раз (а)