Адрес:

223311, г. Березино, ул. Октябрьская, 18

Телефон/Факс приемной:

+375 (1715) 5-10-01

Режим работы Телефон «горячей линии» райисполкома:

+375 (1715) 5-10-01

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно» -

142

Е-mail:

ookno@berezino.minsk-region.gov.by

Нашы дзеці – выдатныя плыўцы і ратавальнікі!

29.05.2019

24 мая у басейне Бярэзінскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прайшлі спаборніцтвы па плаванні і
ратаванні людзей на вадзе сярод школьнікаў устаноў адукацыі раёна

Мерапрыемства было наладжана па ініцыятыве старшыні Бярэзінскай арганізацыі ратавання людзей на вадзе Юрыя Палянскага пры падтрымцы ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме і  райаддзела па надзвычайных сітуацыях. У заплывах прымалі ўдзел 7 каманд з шасці ўстаноў адукацыі раёна.

Спачатку ўсе удзельнікі спаборніцтваў  пераадолелі дыстанцыю ў 50 метраў, плывучы яе вольным стылем. Затым дзецям трэба было “выратаваць” напалову запоўнены вадой манекен, транспарціруючы яго да “берага”.Тут патрэбна была і хуткасць, і сіла, і выкананне правілаў захвату пацярпелага – вось дзе было эмоцый і ўдзельнікам, і трэнерам каманд! Пасля дзеці спаборнічалі, кідаючы выратавальны круг на адлегласць у 10 метраў. Ва ўсіх этапах прымалі ўдзел усе дзеці, але ж пры судзействе ўлічваўся толькі пэўны ўзрост, дапушальны для кожнага практыкавання згодна палажэння. Так, па выніках спаборніцтваў на этапе “Плаванне вольным стылем на дыстанцыю 50 метраў” лідарамі сталі: Герко Арцемій (ДУА “Бярэзінская гімназія”) з вынікам 32,92 секунды  – 1 месца, Дударонак Эдуард (ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Беразіно”) з вынікам 35,56 секунды – 2 месца, Булойчык Ангеліна (ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Беразіно) з вынікам 35,85 секунд – 3 месца.

Нашы зоркі на этапе “Ратаванне на вадзе” – Умінскі Максім (ДУА “Бярэзінская гімназія”), які выратаваў умоўнага пацярпелага за 24,92 секунды, Яроцкі Раман (ДУА “Капланецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”) – 26,17 секунды, і Дударонак Эдуард (ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Беразіно) – 26,82 секунды. Агульнакамандны залік выглядае наступным чынам: 1 месца заслужана ў плыўцоў “Сярэдняй школы №2 г.Беразіно”, другую ступень п’едэстала заваявалі дзеці з “Бярэзінскай гімназіі”, на трэцім пачэсным месцы – “Сярэдняя школа №3 г.Беразіно”. За свае перамогі дзеці атрымлівалі запрашальныя білеты ў кінатэатр, кепкі з лагатыпам службы ратавання на вадзе, салодкія падарункі. Падобныя споборніцтвы плануецца праводзіць штогод.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Прочитано 573 раз

Информационные ресурсы