Адрес:

223311, г. Березино, ул. Октябрьская, 18

Телефон/Факс приемной:

+375 (1715)68100

Режим работы Телефон «горячей линии» райисполкома:

+375 (1715) 68100

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно» -

142

Е-mail:

ookno@berezino.gov.by

Сумесная акцыя ЦРБ і раённай газеты прайшла ў мінулую пятніцу ў памяшканні аўтавакзала.

20.08.2019

Медыцынскія работнікі расказвалі, што такое туберкулёз, як засцерагчыся ад гэтага захворвання, навошта праходзіць флюараграфічнае абследаванне.

 

— Галоўнае — своечасова праходзіць медыцынскі агляд, у тым ліку і флюараграфічнае абследаванне, — гаварыла фельчар-валеолаг Ганна Бірукова. —

А з мер прафілактыкі – здаровы лад жыцця.

Супрацоўнікі раённай газеты прапаноўвалі аформіць падпіску на “Бярэзінскую панараму”, уручалі падарункі ў выглядзе сувенірнай прадукцыі.

— Так, раёнку выпісваю пастаянна, — зазначае адзін з чытачоў. – На верасень ужо таксама падпісаўся. Пачынаю знаёмства з чарговым нумарам газеты з віншаванняў, аб’яў. Затым чытаю крымінальныя навіны. Пасля – пра людзей, мерапрыемствы, што прайшлі ў раёне. З цікаўнасцю разглядаю і фотаздымкі да матэрыялаў, шукаю на іх знаёмых. Вось прыемна, што сёння падарылі свежы нумар газеты – пачытаю ў аўтобусе.

— А я выпісваю “Бярэзінскую панараму” больш за 50 гадоў, — гаворыць Ганна Пятроўна Калячка. — Усё чытаю з задавальненнем! Асабліва падабаюцца артыкулы пра людзей, лепшых працаўнікоў раёна, іх дасягненні.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Прочитано 681 раз

Информационные ресурсы