Адрес:

223311, г. Березино, ул. Октябрьская, 18

Телефон/Факс приемной:

+375 (1715) 5-10-01

Режим работы Телефон «горячей линии» райисполкома:

+375 (1715) 5-10-01

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно» -

142

Е-mail:

ookno@berezino.gov.by

У прыклад іншым

21.05.2021
Кожная работа вызначае пераможцаў. Сваіх лідараў назвала і чарговая сяўба. Праходзіла яна сёлета не ў самых аптымальных умовах з-за халоднага надвор’я і ніяк не жадаючай наступаць вясны. Тым не менш, аграрыі раёна паспяхова справіліся з пастаўленай задачай і ў самыя сціслыя тэрміны правялі кампанію

Каб выказаць бярэзінскім механізатарам шчырыя словы за самаадданую працу, да іх з падзячнымі лістамі і каштоўнымі падарункамі завіталі галоўны прававы інспектар працы Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Лагвінец і яго калега, галоўны тэхнічны інспектар працы Аляксандр Мотуз.

У ліку ўзнагароджаных – аператар пагрузчыка “Амкадор” з ААТ “Бярэзінскага райаграсэрвіса” Генадзь Мялешка, трактарыст-машыніст з ААТ “Пагосцкі” Аляксандр Хрышчановіч і кіроўца ўніверсальна-энергетычнага комплексу “РАСА” з сельгаспрадпрыемства “АграМАЗ” Ігар Старавойтаў.

У час напружанага сезона веснавых палявых работ яны вызначыліся на пагрузцы арганічных угнаенняў (20700 т.), ворыве (987 га) і ўнясенні мінеральных удабрэнняў адпаведна (1612 га), ды і сёння таксама не сядзяць без справы.

Прочитано 219 раз

Информационные ресурсы