Адрес:

223311, г. Березино, ул. Октябрьская, 18

Телефон/Факс приемной:

+375 (1715) 5-10-01

Режим работы Телефон «горячей линии» райисполкома:

+375 (1715) 5-10-01

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно» -

142

Е-mail:

ookno@berezino.gov.by

Хто стаў лепшым на Бярэзінскім раённым конкурсе-атэстацыі па штучным асемяненні рагатай жывёлы?

24.05.2021
Спецыяліст па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы – адна з ключавых фігур у развіцці як жывёлагадоўлі, так і гаспадаркі ў цэлым. Ад яго напрамую залежаць аднаўленне дойнага статка, а таксама ўзровень вытворчасці малака.

Мерапрыемства прадстаўляе сабой сапраўдны экзамен, дзе патрабуецца паказаць не толькі ўзровень тэарэтычных ведаў, а і пэўныя навыкі. Яшчэ абавязкова ўлічваецца і паказчык па выхадзе цялят на 100 кароў. Экзаменаваў удзельнікаў конкурсу 18 мая галоўны ветэрынырны ўрач Мінскага племпрадпрыемства У.Шэўкун, а ініцыятарам атэстацыйнага мерапрыемства выступілі ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райваканкама  разам з райкамам прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу і раённым аграпрамысловым саюзам.

Па словах дырэктара філіяла Бярэзінская райплемстанцыя М. Саскавец, намаганнямі тэхнікаў-асемянатараў дасягнуты нядрэнны вынік, аднак хочацца, каб ён быў значна вышэйшым. Таму конкурс - выдатная магчымасць падцягнуць веды, уразіць прафесіяналізмам і навучыцца новаму.

Конкурс цягнуўся больш за тры гадзіны. Толькі тэарэтычных тэставых заданняў налічвалася звыш 25, а ў ходзе практычнай часткі патрабавалася падрыхтаваць рабочае месца і інструменты для працы, пакарпець над мікраскопам.

Трэцяе месца і грашовы сертыфікат на 300 рублёў атрымала тэхнік-асемянатар з ААТ “Пагосцкі” А.Калянковіч. Другое месца і сертыфікат на 400 рублёў атрымала прадстаўнік СУП “АгрМАЗ” Т.Барэйша, якая са 100 магчымых балаў набрала 98,7. А каму ж дастаўся сертыфікат на 500 рублёў? Яго заслужана атрымала прадстаўніца ААТ “Уша” А.Раманава, якая набрала 99,9 балаў. Акрамя гэтага, яшчэ тры сертыфікаты на суму ў 100 рублёў атрымалі В.Хлебнікава з філіяла “Здавушка-агра”, Т.Цюхай з ААТ “Бярэзінскі” і М.Няхай з ААТ “Брадзец”. Не былі пакрыўджаны і астатнія ўдзельнікі: старшыня райкама прафсаюзаў М.А. Каўзуновіч разам з дырэктарам філіяла Бярэзінская райплемстанцыя М.Саскавец кожнаму ўручылі сувеніры на памяць.

Сувеніры усім ўдзельнікам мерапрыемства ўручаюць старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловавага комплексу М.Каўзуновіч і   дырэктара філіяла Бярэзінская райплемстанцыя М. Саскавец (слева)

Тэхнік-асемянатар з МТФ “Паплавы” філіяла “Здравушка-агра” В. Хлебнікава ў час экзаменаванняў.

Грашовы сертыфікат за першае месца А.Раманавай з ААТ “Уша” уручае  выконваючая абавязкі начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама К. Аруцюнян

Грашовы сертыфікат за высокія паказчыкі Т.Цюхай з ААТ “Бярэзінскі” уручае старшыня раённага аграпрамысловага саюза Н.Сокал

Тэхнікі-асемянатары Бярэзінскага раёна

Прочитано 208 раз

Информационные ресурсы